Аўтар раману «Зэравіль» – тытулаваны амерыканскі сюррэаліст Стыў Эрыксан. Некалькі папулярных аглядальнікаў уключылі гэтую кнігу ў спіс найлепшых за 2007 год. Аўтар удзельнічаў у стварэнні сцэнару стужкі, а рэжысёрам і выканаўцам галоўнай ролі зрабіўся Джэймз Франка, вядомая персона ў плыні фільмаў катэгорыі «Б». «Зэравіль» можа пахваліцца яркім удзелам Сэта Роўгена ў эпізодах і эратычнай прысутнасцю Мэйган Фокс («Трансформеры», «Цела Джэніфэр», «Ніндзя-чарапашкі»). Яна вярнулася на экран пасля невялікага перапынку.