У цяперашняй ніжняй палаце парламента традыцыйна прадстаўлены самы шырокі спектр начальнікаў усіх катэгорыяў: старшыні, кіраўнікі, сакратары і галоўныя ідэолагі, дырэктары, рэктары, камандзіры, кіраўнікі ведамстваў, аддзелаў і дэпартаментаў. Фактычна гэтая сацыяльная група, якую можна назваць нават асаблівым саслоўем або класам, уяўляе сабой супер-партыю «начальнікаў і камандуючых», «партыю» без ідэалогіі і без праграмы