Я не фанат гонак. І не стаў бы спрачацца пра аўтамабілі. Але я – фанат лаканічнай і дакладнай рэжысуры. Фанат цікавай аператарскай працы, выразнага мантажу і такога ўзроўню акторскага майстэрства, калі хочацца згадаць слова «мастацтва».