Такім чынам, аншлюсу, супраць якога пратэставала (і будзе пратэставаць) беларуская апазіцыя, учора ў Сочы не здарылася. Сёння два правадыра, якія рассталіся напярэдадні пасля пяці з паловай гадзін не занадта прадуктыўных перамоваў, кісла павіншавалі адзін аднаго дзяжурнымі тэкстамі з 20-годдзем Саюзнай дзяржавы.