Беларусь чакае двайная люстрацыя?
Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, каб вырвацца з кіпцюроў камунізму, правялі люстрацыю свайго палітычнага апарату. Якою мусіць быць люстрацыя ў новай Беларусі, каб вярнуць у краіну законнасць, а не проста звесці рахункі з лукашыстамі?
Госці праграмы «Intermarium»:
- Андрэй Бодзілеў (Беларусь) – гісторык, праваабаронца арганізацыі «Нацыя лідараў»;
- Арунас Бубніс (Літва) – доктар філасофіі, гісторык і архівіст, генеральны дырэктар Цэнтру генацыду і супрацьстаяння жыхароў Літвы;
- Пётр Гантарчык (Польшча) – доктар палітычных навук, гісторык, былы віцэ-дырэктар Люстрацыйнага бюро польскага Інстытуту нацыянальнай памяці;
- Павэл Гаўлічэк (Чэхія) – аналітык Асацыяцыі міжнародных справаў, даследнік краінаў Усходняй Еўропы ў сферы бяспекі, дэмакратызацыі, дэзынфармацыі і грамадзянскай супольнасці;
- Адрэас Умлянд – нямецкі палітолаг, аналітык Стакгольмскага цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў.
Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.