Belsat.eu

ІП зусім знікнуць у 2024 годзе?

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Эканоміку Беларусі міністр Юрый Чабатар не ўратуе.



Эканоміку Беларусі міністр Юрый Чабатар не ўратуе, рост заробкаў спыніцца пасля выбараў. Долар – за 3,7 беларускага рубля ці 140 расейскіх рублёў, ВУП – «каля нуля». А ІП у 2024 годзе ўвогуле могуць знікнуць? Эканамісты Лузгіна і Кныровіч, новы «Двубой».
Пакуль лукашэнкаўскі ўрад будуе планы пра рост эканомікі на 3,8 % у 2024 годзе, эканамічны аглядальнік Аляксандр Кныровіч раіць ім спусціцца на зямлю, адзначаючы, што ВУП у 2024 годзе не перавысіць 0–2 % у найлепшым выпадку. А стан беларускай эканомікі на 2024 год Кныровіч апісаў анекдотам:


,,

«Злавіў мужык залатую рыбку і кажа: «Хачу, каб у мяне ўсё было». – «Мужык, у цябе ўсё было».


грошы (Фота: pexels.com)
Хто з ІП будзе «законным» і каму давядзецца плаціць павышаны падаходны падатак навіны
Такім чынам, найлепшае, што было з беларускай эканомікай, ужо здарылася ў 2023 годзе. Цяпер жа на нас «насоўваецца айсберг з боку Расеі», дзе эканоміка ўсё больш пераходзіць на ваенныя рэйкі.
«Той рост, які заклалі ўлады ў Беларусі, афіцыйны прагноз – 3,8 % ВВП, канечне, наўрад ці гэта на сённяшні дзень магчыма, чыста праз аб’ектыўныя прычыны, таму што калі ў 2023 годзе мы бачылі аднаўленчы рост на нізкай базе 2022 года, то ў 2023 годзе эканоміка больш-менш аднавілася. І як бы яе ні стымулявалі, дасягнуць гэтых запаветных 3,8 % у прынцыпе, на мой погляд, нерэалістычны сцэнар», – далучаецца да словаў Кныровіча эканамістка Анастасія Лузгіна. Але што да «айсберга», які насоўваецца на нас з Расеі, – яна лічыць, усё не настолькі песімістычна.
У той жа час абодва эканамісты пагаджаюцца, што існае пры Лукашэнку на ўзроўні ўжо нечага сакральнага «папіцот» – насамрэч для нас гэта адкат назад, адрозна ад нашых суседзяў. А фактычна, цягам апошніх чатырнаццаці гадоў рэальны заробак, нягледзячы на лічбы, у Беларусі толькі зменшыўся.
Так што чакае беларусаў у 2024 годзе ў эканоміцы? І да чаго рыхтавацца іпэшнікам? Адказ шукайце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Госці праграмы:
Анастасія Лузгіна, эканамістка, супрацоўніца цэнтру BEROC
Аляксандр Кныровіч, прадпрымальнік, тэлевядоўца праграмы «Атмасфера»
Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10