Belsat.eu

Студэнта БНТУ, удзельніка Навагодняга балю збіў ГУБАЗіК. Сяргей Верамяюк (Verami)

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Нават супер, што адлічылі»



Сяргей Верамяюк з БНТУ быў у БРСМ і як «чырвона-зялёны» трапіў на Рэспубліканскі навагодні баль. Але пасля ГУБАЗіКу і пратэстаў усё змянілася. Ён выглядае як беларускі Ягор Крыд, піша музыку як Verami, прэзентуе кліп «Твой дом». Новы «Беларус беларусу».
«Першы раз я сядзеў за тое, што шпацыраваў з дзяўчынай. Я правёў яе на аўтобус на Нямізе і пайшоў пешшу да інтэрнату – з Нямігі да Акадэміі навук. І каля цырку мяне папрасілі прайсці ў мікрааўтобус «вежливые люди». І сказалі, што толькі правераць дакументы. Але ў выніку дакументы яны правяралі 15 содняў», – згадвае Сяргей Верамяюк, як быў затрыманы ў 2020 годзе. Адбылося гэта за дзень да абароны дыпломнага праекту.
Belsat
Цэны арэнды кватэраў на содні як узляцелі, так і прызямляцца testy Patryk2
Тады быў час, што заграбалі ўсіх: не глядзелі білету БРСМ і ці быў ты ўдзельнікам Навагодняга балю ў колішняга прэзідэнта Беларусі. Сяргей адчуў на сабе і міліцэйскі дручок, і паглядзеў, як катуюць у лукашэнкаўскай турме. Пасля такога «чырвона-зялёнасць» змываецца лепш за ўсё.
Сяргей стаў браць удзел у пратэстах, пазней яму нават прыпісалі адміністраванне тэлеграм-каналу «БНТУ 97» і затрымалі другі раз. Пасля давялося з’ехаць з Беларусі. Верамяюк паступіў на апошні курс варшаўскай Палітэхнікі, які паспяхова скончыў. А падчас навучання актыўна пачаў вывучаць беларускую мову, ды настолькі, што пачаў агучваць аўдыякнігі, а таксама пісаць музыку пад імем Verami. У апошнім яму вельмі дапамог гукарэжысёр Нічыпар Шалаеў.
Сёння Сяргей Верамяюк прэзентуе свой кліп «Твой дом».
Калі вы жадаеце падтрымаць Сяргея ці звярнуцца па прафесійную дапамогу да Нічыпара, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10