Звычайныя Лукашэнкавы міліцыянты таксама жывуць у страху.
Не толькі простыя беларусы, але і Кубракоў, і звычайныя Лукашэнкавы міліцыянты жывуць у страху. Як паказвае прыклад «Nizkiz», рэпрэсіі не спыняцца, бо Беларусь чакае «чорнага лебедзя». Але куды пабягуць «ябацькі» ў час «ЧЧЧ»? Піт Паўлаў і Севярын Квяткоўскі. Новы «Двубой».
«Больш за мільён за першыя чатыры месяцы прынялі ўдзел у акцыях – ад вялікіх маршаў да дваравых», – адзначае пісьменнік Севярын Квяткоўскі, які «працаваў з найлепшымі варожымі галасамі». Усе гэтыя асобы цяпер у небяспецы, таму што, як казаў Андрэй Стрыжак з BYSOL, ёсць такі панятак, як рандом, ці сляпы выпадак. Пры гэтым Квяткоўскі рэзка крытыкуе тых, хто сам, будучы ў бяспецы, спрабуе павучаць беларусаў унутры Беларусі. Ён заклікае стварыць «армію хакераў», каб паралізаваць актыўнасць КДБ, і актывізаваць дзейнасць Офісу Святланы Ціханоўскай дзеля аб’яднання дыяспары.
,, «Пакуль мы не можам наўпрост уплываць на тое, што адбываецца ў Беларусі, трэба ўплываць на тое, што адбываецца за мяжой», – мяркуе Севярын Квяткоўскі.
Музыка Піт Паўлаў заклікае тых, хто адчувае нейкую небяспеку, не рызыкаваць, а з’язджаць. Ён асабіста адкладаў такі ад’езд два гады, і паспеў гэта зрабіць, у адрозненне ад музыкаў гурта «Nizkiz». Але сёння ў Беларусі складваецца такая сітуацыя, што пад пагрозаю не толькі шараговыя беларусы, але і людзі з сістэмы: «Там відаць дзікі, дзікі страх. Таму натуральна, мы туды вернемся. Не на белым абрамсе, а на нашых патрапаных фольксвагенах-пасатах».
Глядзіце дыскусію ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Госці праграмы:
Піт Паўлаў – музыка гурта NRM
Севярын Квяткоўскі – пісьменнік
Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.