Аляксандр Лукашэнка на мітынгу сваіх прыхільнікаў, арганізаваным мясцовымі ўладамі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 3 тысяч чалавек. Горадня, Беларусь. 22 жніўня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
У Беларусі зрабілі палітычны конкурс для юных мастакоў.
У Беларусі зрабілі палітычны конкурс для юных мастакоў, да якога прыцягнулі нават шасцігодак. Арганізатары тлумачаць, што гэта будзе спрыяць фармаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Але, відавочна, не ўдакладняюць, што за наяўнасць уласнай думкі і гэтай самай пазіцыі ў нашай краіне садзяць у турму.
Аляксандр Лукашэнка на мітынгу сваіх прыхільнікаў, арганізаваным мясцо (Фота: Мікола Камінскі / Белсат)
«Каця Пятроўская, – расказвае немудрагеліста карэспандэнтка СТВ, – займаецца маляваннем менш за год, але ўжо спрабуе сябе ў конкурсах. Пра выбары чула ад бацькоў і выкладчыкаў і цяпер лёгкімі рухамі пэндзля пераносіць на палатно сваё бачанне важнай палітычнай падзеі…»
«Калі вырасту, я хачу прагаласаваць за каго-небудзь», – няўцямна кажа малое дзіця пра мару, сутнасці якой, вядома, яшчэ не разумее.
Конкурс быў абвешчаны на пачатку снежня і доўжыцца два месяцы – да 6 лютага. Ініцыяваў яго, вядома, Цэнтрвыбаркам – не без санкцыі Міністэрства адукацыі. Адказным (за метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне) зрабілі Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі. Узроставы дыяпазон тых, хто мае магчымасць узяць удзел, вельмі шырокі – ад шасці да васямнаццаці гадоў. Конкурс відавочна не мае эстэтычнай каштоўнасці, бо ў першую чаргу не творчы, а ідэалагічны і агітацыйны. Гэта вынікае са спецыяльнага дакументу, падпісанага яшчэ ў леташнім лістападзе спачатку кіраўніком ЦВК Ігарам Карпенкам, а праз два дні і міністрам адукацыі Андрэем Іванцом. Там, у прыватнасці, паведамляецца:
«Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння прававой культуры навучэнцаў, папулярызацыі ў іх ведаў у галіне выбарчага права, выхавання грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў».
У пералік задачаў увайшлі таксама разуменне малымі важнасці ўдзелу ў гэтай кампаніі ды развіццё цікавасці да грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь. І толькі апошнім пунктам ідзе «стварэнне ўмоваў для падтрымання адораных навучэнцаў».
Падсумоўваюць важнасць конкурсу тым, што, дзякуючы яму, у будучыні гэтыя дзеці актыўна будуць удзельнічаць у выбарчых працэсах і рабіць асэнсаваны выбар.
«Атрымліваючы першыя малюнкі, мы бачым, якую працу правялі нашыя бацькі і педагогі нашых дзяцей, – кажа Святлана Скварнюк, загадчыца сектару выставачнай працы Нацыянальнага цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. – Яны распавядалі дзецям пра адраджэнне выбарчага права і выбары ў нашай краіне, пра выбарчую кампанію цяперашнюю».
Творы прапаноўваецца выканаць у розных стылях выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, змяшаная тэхніка, калаж). Малюнак не можа ўтрымліваць прыкметаў агітацыі за канкрэтнага кандыдата ў дэпутаты або супраць яго. Пры гэтым агітацыйны перыяд у Беларусі ўжо будзе набіраць абароты. Ён пачнецца 31 студзеня, а конкурс закончыцца крыху больш як праз тыдзень.
Чаму б, напрыклад, дзецям тых, хто ідзе ў дэпутаты, не намаляваць сваіх бацькоў? Асабліва тым, хто цудоўна валодае майстэрствам партрэту і можа зрабіць гэта прыгожа і як мага бліжэй да арыгіналу. І гэта, несумненна, мацавала б сямейныя каштоўнасці – быць заўсёды разам. У гэтым дзяцей абмяжоўваюць, бо ў такім выпадку працы на конкурс не прымаюцца і не ацэньваюцца.
Таму малыя малююць агульныя выявы ўмоўных таты-мамы або дамоў, на адным з якіх дзяўчынка проста напісала «выборы» (менавіта па-расейску). Іншая адлюстравала, відаць, таксама бацькоў, якія трымаюць – ён у левай, а яна ў правай руцэ – дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі, а ўнізе (зноў жа па-расейску) падпісана: «На выборы всей семьёй».
На іншым, ужо дасланым на конкурс малюнку, паказаныя хлопчык і дзяўчынка з маленькімі чырвона-зялёнымі сцяжкамі, а побач дарослы дзядзя кладзе ў скрыню бюлетэнь. Подпіс такі: «На выборы! Мы – будущие избиратели».
Або бачым дзве рукі на тле вялікага дзяржаўнага сцяга: адна чамусьці ружовага колеру, другая – цёмна-сіняга, і пальцы таксама рознакаляровыя. Далоні быццам бы абдымаюць контур Беларусі, а наверсе подпіс: «Ваш выбор – наше будущее».
На рэдкіх працах ёсць і беларуская мова: «Галасуй за будучыню Беларусі». А сям’я стаіць перад аркушам, на якім намаляваная вялікая лацінская літара «V» (відаць, пазначаецца гэтак званая птушка, якую трэба паставіць насупраць прозвішча твайго кандыдата).
,,
Тое, што дзеці не могуць галасаваць, настаўнікі, мяркуючы з усяго, не асабліва тлумачаць. Бо на адной з працаў бачым, як хлопчык стаіць ля скрыні з паднятай рукою, а малюнак падпісаны «Я сделал свой выбор! А ты?».
На наступным дзеці размясціліся радком перад настаўніцай з плакатам «Выборы для детей», а на школьнай дошцы перад імі напісана «За нами будущее!».
«Ужо цяпер мы можам адзначыць, што паступае вялікая колькасць працаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, – кажа намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Дзмітрый Туронак. – Арганізатары ўпэўненыя, што конкурс спрыяе фармаванню ў дзяцей і моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама разумення імі важнасці ўдзелу ў выбарах і грамадска-палітычным жыцці нашай краіны».
,,
Шчыра кажучы, цяжка ўявіць, як удзел у конкурсе можа стымуляваць у сённяшніх падлетках «павышэнне ведаў пра выбары, каб у будучыні гэтыя дзеці актыўна ўдзельнічалі ў такіх працэсах і рабілі асэнсаваны выбар».
Не кажучы ўжо пра вучняў пачатковай школы, якім ад шаці да дзевяці гадоў. А падсумаванне павінна праходзіць у чатырох узроставых катэгорыях: 6–9, 10–12, 13–15 і 16–18 гадоў. Чаму менавіта такі падзел – не тлумачыцца.
Няйнакш, грунтуецца на фізіялогіі і майстэрстве дзяцей і падлеткаў. У такім выпадку да конкурсу абавязкова варта было далучыць і адмыслоўцаў з Міністэрства аховы здароўя, і дзіцячых псіхолагаў з улікам таго, што малюнак не на вольную, а на зададзеную тэму. Прычым зададзеную – зусім не для дзіцячага разумення – палітычнымі інтарэсамі дзяржавы.
,,
Думаецца, атрымаўшы такую дырэктыву, настаўнікі і самі не зусім уяўляюць, як можна намаляваць выбары. А тым больш патлумачыць дзецям, што мусіць быць на аркушы. Вядома ж: большасць удзельнікаў ніколі не бачыла на свае вочы выбарчага працэсу.
Можна зрабіць выснову, што гэтая ідэя прыйшла з Расеі. Яшчэ ў 2018 годзе тамбоўскім школьнікам прапанавалі намаляваць плакат да выбараў прэзідэнта. Прымушалі дзяцей ствараць плакаты і ў анексаваным Крыме ў тым жа 2018 годзе. Конкурс з такой самай палітызаванай тэматыкай ладзіўся ў Рэспубліцы Мардовія ў 2020 годзе: «Сёння малюем – заўтра галасуем». Але ніжняя ўзроставая мяжа для ўдзельнікаў там была не шэсць, а дзевяць гадоў. Узгадаю Ханты-Мансійск (2022 год), Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе ў 2021 годзе прыцягнулі да ўдзелу ў конкурсе групу дзяцей, якім увогуле ад трох да сямі гадоў.
У 2021 годзе малым прапанавалі пафантазаваць на тэму выбараў прэзідэнта ў Бендэрскай карэкцыйнай школе Прыднястроўя. Шмат яшчэ дзе такое адбывалася і адтуль прыйшло і ў Беларусь.
Адзіны дзень галасавання ў Беларусі будзе 25 лютага 2024 года. Абірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. 4 красавіка 2024 года адбудуцца выбары чальцоў Савету Рэспублікі, пасля – дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадства і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Не выключана, што пры цяперашняй уладзе падобны конкурс пройдзе і перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў 2025 годзе.
Там, магчыма, не будуць накладзеныя абмежаванні на агітацыю за канкрэтнага кандыдата. Да гэтага, пры цяперашнім стане рэчаў, вельмі недалёка.
Напрыклад, у Ташкенцкім доме фатаграфіі яшчэ ў 2017-м дэманстраваліся фотаздымкі і партрэты першага прэзідэнта Узбекістану Іслама Карымава. А ў Расеі дзеці малявалі Пуціна на ўсю моц у 2018 годзе. Прычым да ўдзелу былі дапушчаныя нават пяцігодкі. Усерасейскі конкурс так і называўся: «Дзеці малююць прэзідэнта Пуціна».
Крыніца, што падае гэтую інфармацыю, не бачыць у такой ідэі нічога страшнага. «У некаторых краінах, – сцвярджае ананімны аўтар, – традыцыя малявання партрэтаў кіраўнікоў дзяржаваў замацаваная афіцыйна. Напрыклад, у ЗША існуе цэлая экспазіцыя, прысвечаная прэзідэнцкім партрэтам, якую абнаўляюць пасля таго, як прэзідэнт пакідае сваю пасаду».
Пра якую канкрэтна экспазіцыю вядзецца гутарка, дакладна не магу сказаць. Калі пра тыя экспанаты, якія выстаўляюцца ў Нацыянальнай партрэтнай галерэі Смітсанаўскага інстытуту ў Вашынгтоне, то там няма ніякіх прыкметаў таго, што 5-6-гадовых дзяцей змушалі маляваць партрэты прэзідэнтаў. У таталітарных жа дзяржавах гэта магчыма. Вось толькі ў іх забываюцца сказаць дзецям, што насамрэч іхная актыўная грамадзянская пазіцыя і жаданне выбіраць самастойна нікому не цікавыя. Галоўнае – быць паслухмянымі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.