На ейных вачах лукашэнкаўскія сілавікі выкралі Рамана Бандарэнку, якога забілі.
Belsat.eu
Як выкралі Рамана Бандарэнку. Аповед адміністратаркі чату плошчы Пераменаў

podpis źródła zdjęcia
Дыяна Каранкевіч жыла ў Менску каля плошчы Пераменаў. На ейных вачах лукашэнкаўскія сілавікі выкралі Рамана Бандарэнку, якога забілі. Яна атрымала 2 гады «хіміі», з якой уцякла. Таксама ў новым выданні «Беларус беларусу» – гітарыст Павел Трыпуць.
«У яго быў шанец адзін з тысячы», – згадвае Дыяна ноч на 12 лістапада 2020 года, калі Раман Бандарэнка апынуўся ў Менскай гарадской клінічнай больніцы хуткай дапамогі, дзе памёр пасля выкрадання сілавікамі з плошчы Пераменаў і моцнага збіцця.
Дыяна адміністравала чат плошчы Пераменаў, атрымала 2 гады «хіміі» і вымушаная была з’ехаць з Беларусі. Сёння яна ў Варшаве выхоўвае адна дваіх дзяцей. Дыяна звяртаецца па дапамогу ў пошуку нянечкі для малодшага сына Яна, яшчэ немаўляці, каб мець магчымасць займацца пытаннямі легалізацыі. Таксама Дыяна пакутуе на хваробу Крона – хранічнае запаленчае захворванне кішэчніка: магчыма, нейкая з беларускіх арганізацыяў можа дапамагчы жанчыне набыць лекі.
Таксама ў праграме глядзіце гісторыю гітарыста Паўла Трыпуця, удзельніка «OpTeamist Project», «Lavon Volski», «Krambambula», які адкрыў у Варшаве школу ігры на гітары (старонка школы ў Facebook: OpTeamist Guitar Studio (Nauka gry na gitarze).
Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.