Гісторыя актора і рэжысёра Максіма Шышко, які нарадзіўся на Валыні ва Украіне
Калі слухаеш актора і рэжысёра Максіма Шышко, цяжка здагадацца, што ён украінец, а не беларус. І хоць знаёмства з беларускай мовай пачалося з дзіцячых слёзаў, цяпер ён палкі прыхільнік нашай культуры. Якімі ж былі стадыі прыняцця беларушчыны?
Калі сям’я маленькага Максіма пераехала з Валыні на Берасцейшчыну, ён спярша не адчуў розніцы: людзі вакол гаварылі той жа палескай гаворкай, што і ён. Але калі хлопчык пайшоў у мясцовую школу, што аказалася (які сюрпрыз!) расейскамоўнай, і пачаў вучыць беларускую, – тут і пачалося самае цікавае.
Максім смяецца, калі згадвае, як вучыў напамяць першы верш – «Калі ласка» Петруся Броўкі.
,, «Мы з мамай плакалі цэлы дзень, пакуль яго вучылі. Здаецца, словы тыя ж самыя, а літары іншыя! У нескладовае – што гэта за літара? Я сяджу плачу, мама сядзіць плача, брат малодшы плача – усе. Усёй сям’ёй плакалі», – смяецца Максім.
Беларуская літаратура захапіла Максіма і зрабілася ўлюбёным прадметам. Актор лічыць, што адкрыць усё хараство беларускай культуры можна, пашукаўшы тое, што любіш.
,, «Ну, што б я параіў? Шукаць тое, што падабаецца: паэзію, прозу, песні слухаць, падтрымліваць свае гурты, падтрымліваць сваю культуру. Таму што цяпер шмат калектываў, шмат выканаўцаў, якія працуюць па-беларуску. І гэта трэба прасоўваць, гэта трэба папулярызаваць і зрабіць такі рэнесанс беларускай культуры», – лічыць Максім.
У Польшчы Максім з аднадумцамі арганізаваў невялічкую творчую суполку, якая стварае тэатральныя праекты. Напрыклад, ён зрабіў цудоўны кароткаметражны фільм пра Палессе:
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавёў, каму тэлефануюць пісьменныя беларусы: сяброўке Вольге ці сяброўцы Вользе?
Максім граў Міхася Чарота ў праграме «Лабірынты»:
Дасканалы = ідэальны
Прыгода – рус. приключение
Носьбіт – рус. носитель
Уплываць = уздзейнічаць
Уражанне – рус. впечатление
Выкладаць – рус. преподавать
Здавацца – рус. казаться
Вымаўленне – рус. произношение
Сварыцца – рус. ругаться
Асоба – рус. личность
Здолець = змагчы
Дарэчы – рус. кстати
Патрабавальны – рус. требовательный
Выклік – рус. вызов
Торкнуць (слэнг) = штурхнуць – рус. толкнуть
Улюбёны = любімы
Урэшце = уканцы, напаследак
Цяжкасці – рус. трудности
Выдатны – рус. отличный
Адмыслова = спецыяльна
Захапляцца – рус. восхищаться
Параіць – рус. посоветовать
Натхніцца – рус. вдохновиться
Імпрэза = мерапрыемства, канцэрт, творчая вечарына
Выканаўца – рус. исполнитель
Прасоўваць = рус. продвигать
Асяроддзе – рус. окружение
Хараство = прыгажосць
Выпадак – рус. случай
Захавацца – рус. сохраниться
Суполка = кампанія
Распавесці = расказаць
Падзея – рус. событие
Сучаснасць – рус. современность
Сумна – рус. грустно
Стаўленне = адносіны
Забарона – рус. запрет
Зваротны – рус. обратный
Кепска = дрэнна, блага
Асабіста = персанальна
Усёпаглынальны – рус. всепоглощающий
Прастора – рус. пространство
Суцэльны = абсалютны, поўны
Не варта = не трэба
Змагацца = весці барацьбу
100 адсоткаў = 100 працэнтаў
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.