Belsat.eu

Канфлікт Зяленскага з Залужным дасягнуў апагею. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Чаму Зяленскі не можа дамовіцца з Залужным?

Дэкарацыі трохдзённага ваяжу Аляксандра Лукашэнкі ў Піцер прыцягваюць увагу. Ускладанне кветак да мемарыялу ахвяраў блакады Ленінграду, навуковыя станцыі ў Антарктыдзе, візіт на лядовую арэну і размова з хакеістамі. Пагаварыў, аднак на лёд не выйшаў. Усё-ткі на нагу ўпала цяжкая калода, памятаеце? Усё гэта – толькі шырма для закрытых размоваў з гаспадаром Крамля. Навошта Лукашэнка насамрэч прыязджаў да Пуціна і ці атрымалася дамагчыся адной старой і вельмі пажаданай мэты? У сюжэце Надзеі Бельскай.
Войску не стае артылерыйскіх снарадаў і зенітных ракетаў для абароны сваіх гарадоў ад атак Расеі, а неабходная дапамога з боку Еўропы і ЗША спазняецца. Украінскія войскі на пэўных участках фронту ледзь стрымліваюць расейскі актыўны наступ, які можа працягнуцца без страты інтэнсіўнасці да канца лютага. У той жа час Украіну накрываюць не толькі расейскія ракеты, але і карупцыйныя ды палітычныя скандалы. Падрабязней – Вольга Міцкевіч.
Вайна паміж генералам Валерыем Залужным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім можа скончыцца адстаўкаю галоўнакамандуючага ўкраінскага войска. Ці прывядзе гэта да паляпшэння сітуацыі? На фронце не стае боепрыпасаў, а неабходнасць мабілізацыі становіцца ўсё больш востраю. Чаму Зяленскі не можа дамовіцца з Залужным? Пра гэта – у інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Романам Полькам, былым камандзірам спецпадраздзялення «Гром» Войска Польскага. Генерал скептычна ацэньвае маштаб вучэнняў NATO «Steadfast Defender 2024» («Непахісны абаронца 2024») і адказвае на пытанне, ці трэба Польшчы будаваць лінію бункераў на межах з Расеяй і Беларуссю, як плануюць краіны Балтыі.
Штаты ў ЗША чарговы раз дэманструюць сваю незалежнасць – губернатар Тэхасу Грэг Эбат, нягледзячы на пастанову Вярхоўнага Суда, працягвае абараняцца ад мігрантаў калючым дротам. І Джо Байдэн, і Доналд Трамп, якія, магчыма, стануць кандыдатамі на наступнае прэзідэнцтва, могуць зарабіць на гэтым палітычныя пункты ў перадвыбарчай гонцы. Праўда, для станоўчага выніку ім трэба прыкласці розныя намаганні, бо Трампу ягонай медыйнасці стае з каптуром.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10