Як рэагуюць беларусы на беларускамоўнага суразмоўцу з Калінінграду
Калінінградзец Іван шмат зрабіў, каб вывучыць беларускую мову. Яго не бянтэжыла тое, што беларусы адказвалі яму па-расейску, калі ён звяртаўся да іх па-беларуску. Ён думаў, што праблема ў ягоных памылках. Іван упарта працягваў удасканальваць свае веды.
Іван Пятроў нарадзіўся ў Калінінградзе, але з дзяцінства адчуваў повязь з Беларуссю, якая была радзімаю ягонага таты.
Беларусь на Івана заўсёды рабіла ўражанне замежжа, асобнай краіны. У гэтым яго пераконвалі кнігі на падобнай, але не такой, як ён звыкся, мове. Значкі з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам. Надпісы па-беларуску на шыльдах, якія Іван бачыў, калі прыязджаў да сваякоў у Беларусь.
Сур’ёзна вучыць беларускую мову наш госць пачаў пасля школы. Усе знаёмыя раілі вучыцца ў Менску, бо ўзровень беларускіх ВНУ ў Расеі лічыцца вышэйшым за звычайны. А як жа вучыцца ў беларускім універсітэце, не валодаючы беларускай мовай?
Як Іван асвоіў беларускую мову? Як рэагуюць беларусы, калі даведваюцца, што іхны беларускамоўны суразмоўца – з Калінінграду?
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядае, як скланяць назоўнікі жаночага роду, каб там не зʼяўляліся памылковыя формы на -ге, -ке, -хе.
Натхніць – рус. вдохновить
Імпэт = запал, парыў
Прыгода – рус. приключение
Дакладна – рус. точно
Захапленне – рус. увлечение
Звыкнуцца – рус. привыкнуть
Уразіць – рус. впечатлить
Адзнака – рус. отличие
Узорны = выдатны
Шыльда – рус. вывеска
Моцнае ўражанне – рус. сильное впечатление
Прыгадаць = успомніць
Раіць – рус. советовать
ВНУ – рус. ВУЗ
Вышэйшы за… – рус. выше, чем…
Падручнік – рус. учебник
Спампаваць = загрузіць
Бадай што = амаль што – рус. почти что
Вольны = свабодны
Невядомае – рус. неизвестное
Акрэсліць = вызначыць – рус. определить
Асяроддзе – рус. окружение
Вакацыі = канікулы
Выправа = экскурсія, паход
Напоўніцу = поўнасцю, цалкам
Веды – рус. знания
Пляцоўка = месца
Зніжка – рус. скидка
Цешыцца = радавацца
Знак якасці – рус. знак качества
Удасканальваць = паляпшаць
Прыдацца = спатрэбіцца
Меркаванне – рус. мнение
Гурт = музычная група
Паўплываць – рус. повлиять
Спадарожнікавы – рус. спутниковый
Высілкі – рус. усилия
Моцна ўплываць – рус. сильно влиять
Імкненне – рус. стремление
Вымаўленне – рус. произношение
Плён = поспех
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.