Belsat.eu

«Ён хацеў мяне згвалціць». На беларуску напаў працадаўца. Харасмэнт. Як абараніцца?

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Вольга Павук знайшла працу і ў першы ж дзень працадаўца напаў на яе з прапановамі інтыму



«Я адразу яго адштурхоўвала – але ён быццам не чуў мяне»… Беларуская блогерка Вольга Павук знайшла працу ў Вільні і ў першы ж дзень на яе напаў працадаўца з прапановамі інтыму.
У чужой краіне юрыдычна абараніцца Вользе дапамаглі выпадковыя знаёмыя – але каб абараніць сваю псіхіку ад траўмы – яна мусіла прайсці курс псіхатэрапіі. У праграме «Трэба пагаварыць» свае гісторыі харасмэнту распавядаюць вядоўца Марыя Грыц і псіхалагіня Наталля Скібская. Амаль палова жанчын становіцца ахвярамі харасмэнту ў працы, аднак да пакарання вінаватага даходзяць толькі адзінкі справаў.


,,

Сорам, абвінавачанні сябе, абвінавачанні з боку грамадства «сама вінаватая» – усё гэта стае прычынай, што жанчыны не звяртаюцца да правасуддзя.


Больш таго, дагэтуль некаторыя сатырыкі дазваляюць сабе смяяцца над страхам жанчын, якія бачаць пагрозу гвалту. Так як гэта зрабіў комік-стендапер Ваня Усовіч, які заявіў што калі жанчына і мужчына трапляюць у адно купэ цягніка – гэта апрыёры вызначае, што ў іх будзе інтым. У гэтым выпуску Марыя Грыц і Наталля Скібская тлумачаць як абараніцца з дапамогай падручных сродкаў – ключоў, парасонаў, абцасаў.
Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS. Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10