Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 6 красавіка 2023 года. (Фота: Mikhail Klimentyev / Sputnik / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Каб выступіць вартым субʼектам перамоваў, градус ціску трэба павышаць, а не зніжаць.
Прыкметай часу зрабілася з’яўленне ўсё больш умеранай апазіцыі. Апазіцыі рацыянальнай, зручнай, прагматычнай. Гнуткай і гатовай шмат на што. І чым даўжэй адміністрацыя Лукашэнкі і Пуціна кантралюе беларускія землі – тым больш будзе такіх ахвочых заняць месца паміж Васкрасенскім і Гайдукевічам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 6 красавіка 2023 года. (Фота: Mikhail Klimentyev / Sputnik / AFP / East News)
Прычыны для гэтага зразумелыя.
,,
Шмат хто стамляецца ад працяглай барацьбы, бо чаканне хуткай перамогі, выкліканае гістарычна максімальнай палітычнай актыўнасцю беларусаў у 2020-м, нават праз тры гады не спраўдзілася. Для гэтага ёсць абʼектыўная прычына – вайна, якая, на жаль, закранула нашмат больш жыццяў, чым беларускія выбары.
Шмат хто стаміўся жыць у эміграцыі і хоча вярнуцца ў Беларусь нават коштам кампрамісу з адміністрацыямі Лукашэнкі і Пуціна.
Цяпер дэмакратычныя сілы пастаўленыя перад няпростым выбарам – або існаваць у эміграцыі, або сысці з палітыкі, або сесці ў турму. Для палітыка нармальна хацець уплываць на сітуацыю ў краіне – відавочна, што ў эміграцыі для такога магчымасцяў нашмат менш. Спробы знайсці спосабы вярнуцца ў краіну – нармальныя.
Жаданне паспрабаваць перахітрыць Лукашэнку, паабяцаць нешта, каб знізіць градус рэпрэсіяў і вярнуцца ў тую сітуацыю, калі ў Беларусі працавалі медыі, можна было крытыкаваць улады публічна, наведваць прыёмы ў міністэрствах і ўносіць туды прапановы (у мяне таксама была такая магчымасць), некаторыя з якіх нават прымаліся, – добра зразумелае.
,,
Настальгія па 2018 годзе, калі ў Менску было магчыма адкрыта хадзіць у вышыванках, наведваць курсы беларускай мовы і жыць звычайным жыццём, – нармальная. Жаданне любой цаной вызваліць палітзняволеных, частку якіх марудна забіваюць у турмах, – цалкам правільнае.
Таму мы бачым, як у медыях усё больш настойліва гучаць галасы прыхільнікаў «перамоваў», «кампраміснай пазіцыі», «зняцця радыкальных патрабаванняў», заклікі «рэальна глядзець на рэчы». Тон гэтых публікацыяў, аднак, хутчэй нагадвае заклікі да капітуляцыі. І ў нейкіх выпадках у змене дыслакацыі, змене стратэгіі і нават капітуляцыі няма нічога дрэннага – украінцы пакідаюць населеныя пункты, калі гэта адзіны спосаб зберагчы сваіх людзей.
Ілюзорна, мне падаецца, лічыць, што існуюць умовы, пры якіх такое вяртанне рэалістычнае ў 2024 годзе. Што ёсць нейкая формула, якую дэмсілы могуць прапанаваць Лукашэнку, каб ён на яе пагадзіўся.
Як вы лічыце, нават калі Ціханоўская, Латушка, «Bypol», «BYSOL» і ўсе знакавыя постаці на эміграцыі звернуцца ў камісію для вяртання са згодай на вяртанне і адмову ад сваіх патрабаванняў з адной-адзінай умовай – выпусціць зняволеных, гэты запыт будзе пачуты? Стаўлю 10 да 1, што не. А навошта гэта Лукашэнку?
Для ўтрымання ўлады Лукашэнка з 2020 года канчаткова абапіраецца не на беларусаў, а на Расею. У Расеі ўлада лічыць войска, ядравую зброю, нафтавыя і газавыя радовішчы крыніцаю сваёй устойлівасці, а народ – крыніцаю праблемаў.
Нават калі (фантастычны сцэнар) Лукашэнка захоча суцішыць палітычны крызіс цывілізавана і выпусціць ключавыя фігуры дэмакратычных сілаў, для адміністрацыі Пуціна лагічна выступаць супраць гэтага сцэнара. Бо такое развіццё падзеяў расхіствае ўстойлівасць улады Лукашэнкі, а значыць, ставіць пад пагрозу вайсковую прысутнасць Расеі на нашых землях, якую яны актыўна выкарыстоўваюць падчас сваёй агрэсіі.
Калі б такія гіпатэтычныя перамовы маглі адбыцца, то гучалі б наступным чынам.
,,
Лукашэнка: Аддайце мне ўсю сваю маёмасць, адмоўцеся ад вашых палітычных поглядаў, здрадзьце вашым родным і прыхільнікам і сядайце ў турму, дзе вы, магчыма, памраце, і выйдзеце, калі я захачу, але нават пасля выхаду за вамі захавацца кругладзённы нагляд, як за Пратасевічам. Дэмакратычныя палітыкі (здзіўлена): А навошта гэта нам? Лукашэнка: Ну, як хочаце.
Калі б у камісію для вяртання закладвалі нейкі сэнс, то для адміністрацыі Лукашэнкі не склала б ніякай праблемы за больш як год яе працы прадэманстраваць «паспяховы прыклад»: вось эмігрант звяртаецца ў камісію, вось прыносіць прысягу, яго ўрачыста вызваляюць ад адказнасці на 50 гадоў паводле 10 «экстрэмісцкіх» артыкулаў, вось ён едзе ў Беларусь, вось ён гуляе па Менску, ездзіць на лыжах у Сілічах і посціць рылз у сацсетках. Але як бачым з рэальнай практыкі камісіі, ніякіх планаў, апроч імітацыі, на яе не будавалі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсіяў у Беларусі. Вільня, Літва. 28 студзеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Спецыфіка сённяшняй канфігурацыі палітычных сілаў у тым, што супрацьстаянне – гэта, бадай, адзіны працоўны варыянт для абодвух бакоў. Найперш накладвае адбітак вайна, што сурʼёзна ўплывае на інструментарый палітыкаў.
Нашую сітуацыю параўноўваюць з Украінай і Ізраілем, нагадваюць, што, нягледзячы на жорсткае супрацьстаянне, Украіне ўдаецца вяртаць герояў «Азоўсталі», а Ізраіль вяртае закладнікаў, захопленых «Хамасам». Гэтае сцвярджэнне як бы кажа нам аб тым, што нас ад такога абмену спыняе толькі недальнабачнасць лідараў. Ёсць некаторая розніца паміж нашымі рэаліямі: у беларусаў няма належнага абменнага фонду. Мы не трымаем у закладніках такіх фігураў, як Карпянкоў, Караеў ці Коля Лукашэнка, як Украіна, што арыштавала Медведчука, празванага «кумам Пуціна». Мы пазбаўленыя магчымасці праводзіць налёты з бамбаваннем Драздоў, як Ізраіль у адносінах да «Хамасу».
З інструментаў супрацьстаяння ў нашым распараджэнні ёсць санкцыі – і яны ўплываюць на супрацьлеглы бок далёка не так разбуральна, як папярэднія прыклады.
,,
Калі Украіна атрымлівае зброю ад Захаду і сама выбірае, як яе прымяняць, то ў выпадку з санкцыямі і выбар «зброі», і «цэлі» – цалкам у руках палітыкаў ЕЗ і ЗША. Беларускія палітыкі могуць толькі падаваць свой аналіз сітуацыі і прапановы.
З гэтай патавай сітуацыі некаторыя ўплывовыя ў грамадскай думцы фігуры робяць выснову, што трэба рабіць санкцыі слабейшымі. Зніжаць градус ціску. На наш погляд, роўна наадварот. Каб выступіць вартым субʼектам перамоваў, градус ціску трэба павышаць, а не зніжаць.
Лукашэнка доўгі час спрабаваў ціснуць на ЕЗ пры дапамозе міграцыйнага крызісу і, у імкненні павышаць градус, дайшоў да вайсковых пагрозаў з боку групы Вагнэра. Аднак пасля таго як тры краіны адначасова паабяцалі ў выпадку ўзброеных правакацыяў закрыць мяжу сінхронна і цалкам – спробы эскалацыі спыніліся.
Але, можа быць, санкцыі толькі наносяць шкоду тым беларусам, якія маюць самыя нізкія заробкі і не здольныя паўплываць на адміністрацыю Лукашэнкі?
Наадварот, гэта Лукашэнка разбурае эканоміку мацней за любыя санкцыі. Чым хутчэй Беларусь ад яго пазбавіцца і пачне пераход да здаровай эканомікі, тым хутчэй знікне прычына беднасці беларусаў.
Паводле назірання калег, у Расеі пасля 2014 года ў міжнародных юрыдычных карпарацыях у сферы санкцыяў працавалі цэлыя дэпартаменты юрыстаў. Цяпер у Расеі праводзяць юрыдычныя канферэнцыі, дзе панэлі прысвечаныя фактычна абыходу санкцыйнага заканадаўства. Лукашэнка ўвёў крымінальную адказнасць за заклік да санкцыяў і саджае людзей за краты на дзесяцігоддзі паводле гэтага артыкулу не проста так. З няіснай пагрозай так не змагаюцца.
У той жа час, у цяперашняй сітуацыі ў нас ёсць дастаткова прасторы для манеўру:
1. У дачыненні РФ уведзена ў 12 разоў больш санкцыяў, чым для Беларусі. Іх сінхранізацыя ўдарыць па рэжыме не толькі наўпрост, замінаючы зарабляць на вайне, але і другасна, замінаючы зарабляць на абыходзе санкцыяў.
2. Адкрыццё хаця б некалькіх крымінальных справаў у ЕЗ у дачыненні прадстаўнікоў рэжыму, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі, наблізіць вызваленне палітычных зняволеных мацней, чым дзясяткі дэкларацыяў і рэзалюцыяў. Гэта той кірунак, у якім варта працаваць. Тым больш, што фактуры для крымінальнага пераследу больш чым дастаткова.
3. Значная доля таго, што цяпер называюць «слабымі санкцыямі», насамрэч не санкцыі наогул. Гэта кантрафакт або кантрабанда, калі пад выглядам несанкцыйнага тавару перамяшчаецца санкцыйны. Адсочваць нелегальныя продажы паводле падробленых дакументаў – для гэтага не патрэбны ніякі новы закон. Трэба рашучасць жорстка кантраляваць тыя законы, якія ёсць ужо цяпер. Для крымінальнай адказнасці існага заканадаўства больш чым дастаткова.
4. Праваахоўным органам ЕЗ варта пачаць прыцягваць да адказнасці за змену месца прызначэння тавараў. Для гэтага таксама ёсць усе неабходныя падставы: транзіт тавараў паводле загадзя непраўдзівых дакументаў – гэта злачынства ўва ўсіх краінах у любы час.
Для ўсіх гэтых дзеянняў не трэба ніякіх звышнатуральных намаганняў. Але вынік – свабодная Беларусь – можа зрабіцца той саломінкай, што зломіць спіну пуцінскаму вярблюду.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.