Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына праходзіць міма плакату ў выглядзе маркай, якая адлюстроўвае разбурэнне Крымскага мосту, у Кіеве, Украіна. 22 снежня 2022 года. (Фота: Clodagh Kilcoyne / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Якую цану плаціць Украіна і ўвесь свет за тое, што здарылася ў Крыме 10 гадоў таму?
Што хаваецца за такімі паняццямі, як разбураная інфраструктура, вар’яцкія цэны, сотні зніклых без вестак і сотні ў турэмных засценках? Якую цану плацяць Украіна і ўвесь свет за тое, што здарылася ў Крыме 10 гадоў таму? Мы сталі сведкамі таго, як перамога аднаго чалавека на прэзідэнцкіх выбарах змяніла ход гісторыі. Аказалася, што зусім неабавязкова быць пры гэтым неардынарнаю асобаю. Наадварот – у дадзеным выпадку спатрэбіўся недалёкі пасрэдны выканаўца з крымінальным мінулым.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына праходзіць міма плакату ў выглядзе маркай, якая адлюстроўвае разбурэнне Крымскага мосту, у Кіеве, Украіна. 22 снежня 2022 года. (Фота: Clodagh Kilcoyne / Reuters / Forum)
Менавіта ён закліканы быў ажыццявіць рэалізацыю крамлёўскага сцэнару раздзялення Украіны. Гэта дзякуючы яму Масква змагла на поўную моц выкарыстоўваць сваю агентуру і прызначыць на ўсе ключавыя пасады сваіх людзей у Міністэрстве абароны, Службе бяспекі, Генеральным штабе, Ваенна-марскіх сілах і МУС.
Але аднаго гэтага было недастаткова. Таму Крэмль некалькі гадоў спансаваў розныя прарасейскія партыі. Дастаткова ўспомніць партыю рэгіёнаў – асноўную палітычную падтрымку Віктара Януковіча. Менавіта яна, пачынаючы з парламенцкіх выбараў 2006 года, мела большасць на ўсіх узроўнях улады ў Крыме. Пасля ўсе гэтыя мэры, службоўцы і дэпутаты сталі галоўнаю апораю агрэсара.
10 гадоў таму 27 лютага байцы ГРУ і марскія пяхотнікі Чарнаморскага флоту Расеі захапілі Вярхоўную Раду Крыму. Але, нават сагнаўшы дэпутатаў, расейцы не змаглі сабраць галасы для прыняцця пастановы аб правядзенні «рэферэндуму». Яны правялі «рэферэндум» без захавання законаў Украіны ці нават той жа Расеі і без захавання міжнародных правілаў. Афіцыйныя міжнародныя назіральнікі адсутнічалі. Галасаванне не прызнала ні адна аўтарытэтная міжнародная арганізацыя: АБСЕ, ПАРЕ, ААН і ЕС.
1 сакавіка Януковіч, які ўцёк з Украіны ў Расею, зацвердзіў Сяргея Аксёнава ў якасці прэмʼер-міністра Аўтаномнай рэспублікі Крым. Акупанты фальсіфікуюць галасаванне ў Вярхоўнай Радзе Крыму, каб прызначыць Аксёнава. Аксёнаў адразу «папрасіў» Расею ўвесці войскі ў Крым.
У сакавіку 2014 года войскі Расеі ўдарылі ў спіну Украіне. Такім чынам, гады сумеснага жыцця ў Крыме скончыліся здрадай расейцаў. Украінска-расейскія адносіны змяніліся назаўжды.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэмʼер-міністр Аўтаномнай рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў (справа) на паседжанні Дзяржаўнага савету Крыму. 9 кастрычніка 2014 года. (Фота: Pavlishak Alexei / TASS / Forum)
Апавяданні аб «ветлівых людзях» і бяскроўным захопе Крыму аказаліся блефам і часткаю расейскай прапаганды ва ўмовах гібрыднай вайны. Насамрэч захоп і воінскіх часцей, і караблёў адбываўся ў драматычных умовах. Нягледзячы на адкрыты сабатаж і здраду тагачасных кіраўнікоў Міністэрства абароны, многія ўкраінскія вайскоўцы адмаўляліся здаць ворагу свае пазіцыі.
Экіпаж карабля ВМС Украіны «Канстанцін Альшанскі» ва ўмовах блакады некалькі тыдняў без вады і ежы адбіваў спробы штурму расейскіх вайскоўцаў. Падчас штурму 13-га фотаграмметрычнага цэнтру ЗСУ ў Сімферопалі быў забіты прапаршчык Сяргей Какурын. У яго засталіся маленькае дзіця і цяжарная жонка. У расейскіх СМІ тады зʼявіліся паведамленні аб тым, што Какурына забіў 17-гадовы снайпер з Львоўскай вобласці, які нібыта застрэліў яшчэ і байца «атраду самаабароны» Руслана Казакова, каб справакаваць баявыя дзеянні паміж узброенымі сіламі Расеі і Украіны.
Але ёсць сведчанні падпалкоўніка ЗСУ Уладзіміра Шчурыка, які ўзначаліў абарону картаграфічнага цэнтру пасля таго, як папярэдні кіраўнік быў захоплены на КПП падчас перамоваў з расейскімі вайскоўцамі, што блакавалі будынак. Ён сцвярджае, што расейцы хаатычна з аўтаматаў абстрэльвалі вышку. Характар смяротнага ранення пацвярджае ягоныя сведчанні. Цяпер ужо вядома, што кіраваў штурмам дыверсійны атрад пад камандаваннем Ігара Гіркіна. Праз два тыдні Гіркіна перакінулі на Данбас.
Апроч таго, 3 сакавіка быў выкрадзены і жорстка забіты крымскататарскі актывіст Рэшат Ахметаў. Ён быў актыўным удзельнікам мітынгу супраць анексіі ля будынку Вярхоўнай Рады Крыму 26 лютага і потым выходзіў на адзіночныя пікеты супраць акупацыі. Сотні актывістаў кінулі за краты ў расейскія турмы. І за гэтыя 10 гадоў толькі адзінкі выйшлі на волю.
Не так шмат часу спатрэбілася, каб Уладзімір Пуцін публічна прызнаў, што асабіста даў загад войскам пакінуць месцы дыслакацыі ў Крыме, заблакаваць і захапіць украінскія воінскія часці на тэрыторыі суверэннай дзяржавы. Ён прызнаў, што накіраваў у Крым дадатковыя сілы акупантаў, якія ўварваліся з мора. «Каб блакаваць і раззброіць 20 тысячаў добра ўзброеных асобаў, патрэбен вызначаны набор асабовага складу… Я даў даручэнні і ўказанні міністэрству абароны – чаго хаваць – пад выглядам узмацнення аховы нашых вайсковых абʼектаў у Крыме перакінуць туды спецпадраздзяленні Галоўнага выведупраўлення і сілы марской пяхоты, дэсантнікаў… Нашая перавага была ў тым, што я асабіста гэтым займаўся», – пахваліўся Пуцін.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі трымаюць шыльду з надпісам «Люблю цябе, Крым» падчас святкаванняў далучэння Крыму да Расіе ў Казані, Татарстан. 16 сакавіка 2016 года. (Фота: Yegor Aleyev / TASS / Forum)
Сам ён не хавае намераў зрабіць Крым вайсковай базай з ядравай зброяй. «Высокая мілітарызацыя Крыму – гэта відавочна. Дваццаць з лішнім тысячаў асобаў, цалкам мабілізаваных і ўзброеных. Сорак тры пускавыя ўстаноўкі С-300, каля дваццаці ўстановак «Бук» і іншая цяжкая зброя, у тым ліку бронетэхніка… Мы зрабілі з Крыму крэпасць і з мора, і з сушы», – заявіў Пуцін у дакументальным фільме для тэлеканалу «Россия-1». Але на сённяшні дзень вайсковыя эксперты сцвярджаюць, што групоўка агрэсара ў Крыме павялічылася ў некалькі разоў.
Акупанты «вырашаюць» праблему жыццезабеспячэння Крыму, ведучы знясільвальную вайну на Данбасе, Херсоншчыне і ў Запарожскай вобласці. У такой сітуацыі знішчэнне моста праз Керчанскі праліў можа змяніць сітуацыю на поўдні Украіны. Тады без неабходнага забеспячэння застануцца не толькі расейскія групы войскаў «Дняпро» і «Усход», але і вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Крыме.
Ды ім ужо і без таго спакою няма ні днём, ні ўначы – ваенна-марскі флот растае на вачах, а дакладней, сыходзіць пад ваду. Сёння сталі на якар у праліве іхныя «мірныя» судны з крадзеным украінскім збожжам. А на сушы то ў адным, то ў іншым месцы раздаецца «бавоўна». Украінскія вайскоўцы запэўнілі, што Керчанскі мост неўзабаве знікне, а ўслед за гэтым будзе вызвалены Крым. А пакуль Ленур Іслямаў, камандзір батальёну імя Номана Чэлебіджыхана, перадаў камандзіру аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Адэса» карту крымскага паўвострава з крымскататарскімі тапонімамі. Цяпер яны будуць выкарыстоўвацца для абазначэння назваў мясцовасцей і населеных пунктаў, якія маюць цюркскае паходжанне або традыцыйныя крымскататарскія назвы. Ён запэўніў, што батальён гатовы да вызвалення Крыму сёлета. Здаецца, нам давядзецца прывыкаць да новых назваў знаёмых з дзяцінства гарадоў паўвострава. Хутчэй бы.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.