Belsat.eu

Бабуля і дзядуля ўратавалі 39 чалавек ад нацыстаў, а цяпер яна сама ратуе беларусаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Я думаю, што беларусы – блізкія палякам. Мы маем агульныя карані»



Колькасць беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі, узрастае. Катажына Скопец, заснавальніца фонду «Humanosh» і «Мірнага дому», дапамагае жыхарам Беларусі, робячы тое, што яе сваякі рабілі ў час Другой сусветнай. Новы «Беларус беларусу».
«Гэта пачалося тады, калі мае дзядуля і бабуля яшчэ ў час Другой сусветнай вайны выратавалі 39 чалавек – габрэяў, сваіх сяброў. Потым у часы сацыялістычнай Польшчы было так, што ўсе ўсім дапамагалі. Мы жылі ўсе ў камуне. Я гэтае яшчэ памятаю. Я думаю, што беларусы – блізкія палякам. Мы маем агульныя карані», – распавядае Катажына Скопец, заснавальніца фонду «Humanosh» і «Мірнага дому», якія з 2020 года дапамаглі некалькім тысячам беларусаў. Арганізацыі дапамагаюць беларусам з бясплатным жытлом на час, пакуль тыя ўстануць на ногі. Калі вы жадаеце падтрымаць фонд «Humanosh» і «Мірны дом» фінансава, або ў якасці валанцёраў паразмаўляць, сустрэцца ці нават звадзіць у музей беларусаў, якім патрэбная дапамага, то звяртайцеся:
Рэквізіты Fundacji Humanosh
Таксама ў выданні – былая палітзняволеная Таццяна Астроўская, якой дапамаглі гледачы праграмы «Беларус беларусу», а яна цяпер займаецца перапраўкай гуманітарнай дапамогі для ваюючай Украіны.
Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10