Belsat.eu

Змесціць Ціханоўскую і абярэ новага «лідара»? Каардынацыйная рада

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Дэмакратычныя сілы перажываюць востры крызіс адарванасці ад простых людзей?



Лукашэнка перад выбарамі 25 лютага 2024 года казаў пра дзяржаўны пераварот у Беларусі. А Мілінкевіч – што Каардынацыйная рада можа змясціць Ціханоўскую. Але ці можа КР абраць новага «лідара»? Спрачаліся Рымашэўскі і Жываглод. Новы «Двубой».


,,

«Ці патрэбная Каардынацыйная рада ў сённяшнім складзе? Мякка кажучы, я сумняваюся. Ці патрэбная Каардынацыйная рада як інстытут, як пляцоўка для каардынацыі дзеянняў, для палітычных дыскусіяў, для рэпрэзентацыі – так, патрэбная», – кажа Алена Жываглод з ініцыятывы «Сумленныя людзі», якая добраахвотна пакінула склад КР.


Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады, выступае перад чальцамі Каардынацыйнай рады і журналістамі. Варшава, Польшча. 2 кастрычніка 2023 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

Каардынацыйная рада вызначылася з датай і сістэмай выбараў

навіны
Жываглод скардзіцца, што за год дзейнасці інстытуцыя так і не здолела рэалізаваць сваю асноўную мэту – падрыхтаваць выбары, якія б маглі даць большы ўплыў КР за кошт далучэння беларусаў унутры Беларусі. На жаль, паводле палітыка, знутры не ўсе здольныя ўбачыць «крызіс і праблему».
Лідарка супольнасці «Сумленныя людзі» Алена Жываглод. Варшава, Польшча. 31 студзеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)

Чаму выбары ў Каардынацыйную раду так доўга не могуць зладзіць? Тлумачыць былая віцэ-спікерка

навіны
У той жа час Віталь Рымашэўскі намагаецца перакласці адказнасць не толькі на КР, але на «дэмакратычныя сілы» цалкам: «Трэба казаць сёння не толькі пра Каардынацыйную раду, а пра ўсе дэмакратычныя сілы. Дэмакратычныя сілы Беларусі сёння, і Пераходны кабінет, і Офіс Ціханоўскай, і Каардынацыйная рада перажываюць востры крызіс адарванасці ад простых людзей. Папросту няма зваротнай сувязі».
На пытанне ж вядоўцы Віталя Цыганкова, што Віталь Рымашэўскі прапаноўвае ўзамен, палітык, на жаль, змог адказаць толькі агульнымі фразамі. Як дыскусія наконт лёсу ў КР перарасла ва ўзаемныя абвінавачванні і ці варта ісці беларусам на «бязвыбары» 25 лютага? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой».
Госці праграмы:
Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10