Беларускія словы для распазнавання «свой-чужы»
Аб украінскае слова «паляниця» расейцы ломяць язык. А якія беларускія словы выклікаюць праблемы нават у расейскамоўных беларусаў? Вядоўца Арына Маліноўская распавяла, як вывучала беларускую мову.
Арына Маліноўская – вядоўца праграмы «Шчыра кажучы». Гэтая праграма ўвяла новы фармат у беларускую журналістыку, калі шчырасць адказаў гасцей правяраецца з дапамогаю паліграфа.
,, «Я сама хвалююся, калі людзі праходзяць гэты паліграф, бо задаваць пытанні я буду, – распавядае Арына аб праграме «Шчыра кажучы». – А мне заўсёды хочацца, каб чалавек, які да нас прыйшоў, быў шчырым, заўсёды хочацца чуць шчырасць. Калі хлусня – ну, самім жа непрыемна, калі хлусня».
Каб прафесійна авалодаць беларускай мовай, Арына хадзіла да рэпетытара. Яна і цяпер часам звяртаецца па дапамогу да мовазнаўцаў «Белсату». Дарэчы, калі вы хочаце праверыць правапіс, канвертаваць кірыліцу ў лацінку ці наадварот або ўпэўніцца ў правільнасці напісання замежнага імені ці назвы – паспрабуйце наш сэрвіс «Добрапіс».
,, «Калі я пачынаю размаўляць па-беларуску, я пасміхаюся. Як цяпер, – смяецца Арына. – Гэта вельмі меладычная мова, гэта вельмі добрая мова, гэта вельмі цёплая мова для мяне. І калі я на ёй размаўляю, я быццам бы спяваю».
Падрабязней – у нашай праграме.
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч падкажа, як не блытаць словаў густ і смак.
Каляжанка = калега (жанчына)
Шчыра кажучы – рус. честно говоря
Вядоўца – рус. ведущая
Спатрэбіцца – рус. понадобиться
Спікер = госць праграмы
Глядач – рус. зритель
Умова – рус. условие
Вымаўленне – рус. произношение
Такім чынам – рус. таким образом
Тры разы на тыдзень – рус. три раза в неделю
Не атрымлівацца – рус. не получаться
Найцяжэй = найбольш цяжка
Дагэтуль = да гэтага часу
Здымкі – рус. съемки
Тоеснасць = ідэнтычнасць
Акрэсліць = абазначыць
Узмацніць – рус. услилить
Пазнаць – рус. узнать
Атаясамліваць = ідэнтыфікаваць
Паштоўка – рус. открытка
Смак – рус. вкус
Дапаможнік – рус. пособие
Натхняць – рус. вдохновлять
Націск – рус. ударение
Зносіны = камунікацыя
Пасміхацца = пасмейвацца
Быццам бы – рус. как будто
Сказ – рус. предложение
Свет – рус. мир
Шматмоўны – рус. многоязычный
Не варта змагацца – рус. не стоит бороться
Іншаземец = замежнік
Ластаўка – рус. ласточка
Прыметнік – рус. прилагательное
Руплівы = старанны
Таямнічасць – рус. таинственность
Старажытнасць – рус. древность
Прыказка – рус. пословица
Знічка – рус. падающая звезда
Запальнічка – рус. зажигалка
Хмарачос – рус. небоскреб
Хмара – рус. туча
Спалучэнне – рус. сочетание
Прасоўваць – рус. продвигать
Штодня = кожны дзень
Доказ – рус. доказательство
Спадзявацца – рус. надеяться
Асобная падзяка – рус. отдельная благодарность
Пагадзіцца – рус. согласиться
Расчараваны – рус. разочарованный
Назіраць – рус. наблюдать
Хвалявацца = перажываць
Хлусня = няпраўда
Меркаваць = думаць
Вымагаць высілкаў – рус. требовать усилий
Найбліжэйшы = самы блізкі
Зычыць = жадаць
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.