Belsat.eu

«Будучыня ў Беларусі дакладна ёсць». Беларус пераканаўся ў слушнасці службы ў ЗСУ

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Я маю дакладнае разуменне, што я раблю слушную справу»



Калі пачалася поўнамаштабная вайна, наш герой вырашыў, што мае дапамагчы Украіне, якая зрабілася для яго другім домам: «Я не ваяваў, я не трымаў у руках зброі, але я ведаў, што я мушу дапамагчы». І ён зрабіўся беларускім добраахвотнікам.
Герой гэтага выдання браў удзел у праграме на ўмовах ананімнасці, таму ягоная асоба і пазыўны не раскрываюцца. А тыя звесткі, якія ён раскрыў, пасуюць вялікай колькасці беларусаў: удзел у пратэстах 2020 года, затрыманне, Жодзіна і Акрэсціна, пагроза крымінальнаю справаю, пераезд ва Украіну.


,,

«Калі ў 2020 годзе я прыехаў ва Украіну з Беларусі, я быў, мякка кажучы, разгублены, страчаны, спустошаны, і мяне падтрымалі ўкраінцы. Проста па-чалавечы падтрымалі, у мяне з’явіліся сябры, партнёры, знаёмыя, падрадчыкі, кліенты», – кажа наш герой.


Уварванне расейскіх войскаў у лютым 2022 года ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выглядала для нашага героя як сон. Калі ён зразумеў, што не сніць, то пачаў думаць, як дапамагчы адбіцца ад захопнікаў. Гэтак ён апынуўся спярша ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага (які пазней разгарнуўся ў полк), а потым – у Другім інтэрнацыянальным легіёне.


,,

«Я маю дакладнае разуменне, што я раблю слушную справу. Не «можа быць, добра – можа быць, блага», а дакладнае разуменне, што я маю рацыю, мае дзеянні слушныя, я за дабро, я супраць зла, я маладзец», – перакананы ваяр.


Наш герой апавёў пра сваю спецыяльнасць – ён аператар дрона, і пра тое, што дапамагае яму зберагчы здаровы розум на вайне.
Вы таксама можаце дапамагчы, ахвяруючы грошы на вельмі патрэбны аўтамабіль для Другога інтэрнацыянальнага легіёну (памятайце пра бяспеку – Лукашэнка не даруе гэтага данату!).
Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10