Belsat.eu

У Беларусі прыгнятаюць жанчын праз традыцыйныя каштоўнасці?

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Рэжым, які дэкларуе нібыта абарону каштоўнасцяў, – сам не жыве паводле іх.



Лізавета, якая пацярпела ад згвалтавання ў цэнтры Варшавы (Фота: Даніла, сябар Лізаветы)
Забойства Лізы шакавала Польшчу. Пачаліся дыскусіі, будуць маршы, магчымыя змены законаў навіны
Лукашэнка назваў сябе «жаночым прэзідэнтам» і чакае віншаванняў з 8 сакавіка. Ён кажа пра «традыцыйныя каштоўнасці», якіх сам не шануе. Ці прыгнятае рэжым у Беларусі жанчын, ці парушае нашыя правы? Дудкін і Кацяловіч, новы «Двубой».
Нягледзячы на тое, што нашая краіна выглядае крыху лепш у плане правоў жанчын у параўнанні з такімі краінамі, як Іран, але, як зазначае журналістка Ірэна Кацяловіч, «паводле адчування, досведу і паводле статыстыкі магу канстатаваць, што мы жывем у татальным патрыярхаце. Гэта мужчыны застаюцца ў нас у статусе прывілеяванай часткі грамадства».
8 сакавіка – магчымасць нагадаць пра тыя правы, якія ўжо здабылі жанчыны, кажа Яўген Дудкін: «Але пры гэтым стэрэатыпы існуюць, з якімі неабходна змагацца».
І адзін з такіх стэрэатыпаў – пра сямейныя каштоўнасці, якія актыўна эксплуатуе ў сваёй прапагандзе рэжым у Беларусі.


,,

«Я вельмі добра бачу, што шмат людзей спекулюе тэрмінам «сямейныя каштоўнасці». Чаму? Бо калі зірнем на сям’ю Лукашэнкаў, мы бачым, што чалавек мае дзіця ад другой жанчыны. Так? Захаваўшы пры гэтым шлюб. Мы бачым, што вельмі шмат маладых дзяўчат, студэнтак, выпускнікоў ВНУ круцяцца вакол гэтай асобы. І сапраўды, пытанне сямейных каштоўнасцяў узнікае. Краіна, якая дэкларуе, рэжым, які дэкларуе нібыта абарону каштоўнасцяў, – сам не жыве паводле іх. Я лічу, што гэта ўвогуле дыскрэдытуе разуменне, што такое насамрэч каштоўнасці сямейныя, традыцыйныя», – тлумачыць Яўген Дудкін, актывіст БХД.


Дар’я Краўчук побач з Аляксандрам Лукашэнкам на дабрачынным мерапрыемстве «Нашы дзеці». (Фота: president.gov.by)
«Міс Беларусь» і «сяброўка» Колі. Хто гэтыя жанчыны ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі? Шуфлядка
Таксама ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым удзельнікі закранулі выпадак з загінулай беларускай Лізаветай, якую згвалціў Дор’ян С. у Варшаве.
Госці праграмы:
Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10