Belsat.eu

Чаму Лукашэнка павысіў свайго ахоўніка? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою.

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнка ператрахівае чыноўнікаў і ставіць перад наменклатурай нерэальныя задачы.


Лукашэнка ператрахівае чыноўнікаў, павышае свайго ахоўніка і ставіць перад наменклатурай нерэальныя задачы. Ці плануе ён удзел у наступных прэзідэнцкіх выбарах? Гэта галоўная тэма праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Уладзімір Пуцін хацеў паказаць прыгожую карцінку з фронту пад прэзідэнцкія выбары. Гэта не атрымалася. Украінцы наносяць удары за тысячу кіламетраў у глыбіні Расеі. Баявыя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю Расейскай федэрацыі, куды ўвайшлі расейскія добраахвотнікі. Сюжэт Вольгі Міцкевіч.
Чаго чакаць ад Уладзіміра Пуціна пасля прэзідэнцкіх выбараў? Расейская дэмакратычныя апазіцыя сабралася на чарговы форум Свабоднай Расеі ў Вільні за некалькі тыдняў да выбараў абмеркаваць сумесныя дзеянні і магчымае развіццё падзей. Сюжэт Надзеі Бельскай.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск склікаў тэрміновы саміт лідараў дзяржаваў Веймарскага трохкутніка адразу пасля візіту ў ЗША. Польскі прэм’ер, канцлер Нямеччыны і прэзідэнт Францыі сустрэнуцца літаральна праз пару дзён пасля перамоваў польскай дэлегацыі з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Джо Байдэнам. Польшча занепакоеная вынікамі візіту кіраўніцтва за акіян. Падрабязнасці ў сюжэце.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10