Як расейскія добраахвотнікі ўварваліся ў Белгарадскую і Курскую вобласці.
Як расейскія добраахвотнікі ўварваліся ў Белгарадскую і Курскую вобласці. Праграма «Лукавыя навіны»:
Ад самай раніцы 12 сакавіка расейскія выданні, паблікі, Telegram і нават тэлеканалы (што рэдкасць у такіх выпадках) паведамлялі пра баі, якія ішлі на расейска-украінскай мяжы ў раёне Белгародскай і Курскай абласцей Расеі. Тэкст ва ўсіх прыкладна адзін – той, што апублікавала Міністэрства абароны.
,, «Самаадданымі дзеяннямі расейскіх вайскоўцаў усе атакі ЗСУ адбітыя. Па праціўніку нанесеныя ўдары авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй. У выніку актыўных дзеянняў падраздзяленняў прыкрыцця дзяржаўнай мяжы і памежнікаў тэрарыстычныя фарміраванні кіеўскага рэжыму, якія панеслі істотныя страты, адкінутыя. Парушэнняў дзяржаўнай мяжы не дапушчана».
Каб пацвердзіць тыя самыя «значныя страты», пра якія кажуць у Мінабароны, ведамства апублікавала некалькі відэа, якія нібыта дэманструюць знішчаную тэхніку дыверсантаў. Вось адно з іх.
,, «Кадры знішчанай тэхнікі дыверсійна-разведвальных групаў украінскіх тэрарыстычных фармаванняў у памежнай зоне ў раёне населенага пункта Нехацееўка Белгародскай вобласці».
Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:
belsat.eu / Авер