Belsat.eu

Псіхалагічная аперацыя з удзелам Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Сэнс ваяўнічай рыторыкі Лукашэнкі на мяжы з Літвою

Лукашэнка перакінуў войска на мяжу з Літвой і абвастрае сітуацыю. Генерал даклаў яму пра магчымасць выкарыстання натаўскіх дыверсійных групаў. Лукашэнка ў рэзкай форме загадаў вайскоўцам страляць на паражэнне. Ці мае Беларусь магчымасці пагражаць Літве самастойна? Ці трэба рыхтавацца да расейскіх правакацыяў супраць Літвы з беларускай тэрыторыі? Сюжэт Юліі Лабанавай.
Валерый Сахашчык заявіў пра рыхтаванне ядравага ўдару па Літве. Яго выкарысталі ў распаўсюдзе расейскай дэзынфармацыі? Аляксандр Лукашэнка падчас інспекцыі беларускіх войскаў на мяжы з Літвою пацікавіўся ў генерала, якая адлегласць праз сувальскі калідор да Калінінграду. Ці мусяць у Польшчы паставіцца сур’ёзна да гэтага? Інтэрв’ю з Камілем Клысіньскім, галоўным адмыслоўцам у справах Беларусі, Украіны і Малдовы, у польскім Цэнтры ўсходніх даследаванняў.
Аляксандр Лукашэнка задаволены адпраўленнем беларускі ў космас у кампаніі расейскага касманаўта і астранаўткі з ЗША. Беларусь, ЗША і Расея на адной касмічнай станцыі. У Амерыцы ж занепакоеныя намерамі Масквы размясціць у космасе ядравую зброю, што парушыла б міжнародную дамову з часу халоднай вайны. Навошта Лукашэнку космас? Падрабязней – у сюжэце Вольгі Міцкевіч.
У Расеі адбыліся адразу дзве падзеі, якія шмат у чым могуць праліць святло на далейшыя планы Крамля. У пятніцу 22 сакавіка спачатку Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна, назваў вайною «спецаперацыю», затым увечары ўзброеныя людзі ўварваліся ў «Crocus City Hall». Замест таго каб дбайна расследаваць трагедыю, у Расеі больш занятыя пошукам вінаватых звонку. Кіраўнік ФСБ у тым, што адбылося, абвінаваціў Украіну і асобныя заходнія краіны. Што гэта можа азначаць і як гэтыя дзве падзеі звязаныя? Падрабязней – у сюжэце Надзеі Бельскай.
Ма́ча, Рокі Бальбоа, шалёны бык – як толькі ні называлі Эманюэля Макрона апошнімі тыднямі. Прэзідэнт Францыі працягвае працаваць над іміджам лідара ў змаганні за мір у Еўропе. Не кожнаму сярод саюзнікаў прыйшлася даспадобы ягоная гатовасць адправіць войскі ва Украіну. Пакуль Расея працягвае пагражаць Захаду і ў любы момант можа праверыць яго на трываласць, французскі прэзідэнт застаецца адзінокім са сваёй рыторыкаю. Падрабязнасці – у матэрыяле Ірэны Кацяловіч.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10