Belsat.eu

З ценю выйшла арганізацыя «Вольныя». Вячаслаў Сіўчык – пра незалежнасць і БНФ

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Арганізацыя ўзнікла ў 2022 годзе і дапамагае палітычным вязням сацыяльна адаптавацца.



Беларуская моладзь стварыла арганізацыю «Вольныя». Яна выйшла з ценю, каб дапамагаць палітзняволеным. Чым займаюцца ментары і як ім дапамагчы? Вячаслаў Сіўчык з руху «Разам» апавёў, як кіраваў управаю БНФ і як яго выціснуў КДБ з Беларусі. Новы «Беларус беларусу».
«Ідэя праекту з’явілася на адной з адукацыйных праграмаў беларускай праваабарончай школы. І мы там сабраліся камандай актывістаў ды зразумелі, што ёсць сур’ёзны выклік сёння ў нас. Гэта рэсацыялізацыя, якою ніхто не займаецца, былых палітычных вязняў Беларусі. І восем месяцаў да нашага публічнага пачатку мы правялі даследаванне сярод вызваленых палітзняволеных, каб вырашыць, што ім замінае рэсацыялізавацца і якія ёсць выклікі сёння», – апавядае Юлія, менеджарка арганізацыі «Вольныя».
Як падтрымаць «Вольных»? Праз «BYSOL» ці «Patreon». Таксама можна стаць ментарам.
Арганізацыя ўзнікла ў 2022 годзе і дапамагае палітычным вязням сацыяльна адаптавацца: «Мы працуем за кошт нашых ментараў, валанцёраў, якія становяцца сябрамі, паплечнікамі вызваленага». Сёння арганізацыі «Вольныя», якая ўжо дапамагла больш як 80 палітзняволеным, патрэбная дапамога. Яе можна надаць як праз ахвяраванне, гэтак і стаўшыся ментарам.
Таксама ў праграме – гісторыя Вячаслава Сіўчыка, лідара руху «Разам», які шукае працу і магчымасці развіваць уласны YouTube-канал.
Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10