Belsat.eu

У Беларусь завезлі муляжы ядравай зброі?

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнку надурылі.


Лукашэнка заявіў: «Мы рыхтуемся да вайны». І пагражае NATO. Валер Сахашчык і Павел Латушка кажуць, што гэтак і папярэджваюць пра бліцкрыг. Ці блеф гэта? І чаму ёсць меркаванне, што ў Беларусь завезлі муляжы ядравай зброі? Быкоўскі і Сіўчык. Новы «Двубой».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Я-Военный.Бел / Telegram)
«Мілітарысцкая ліхаманка Лукашэнкі». Да чаго рыхтуецца беларускае войска і ці адкрые Расея другі фронт навіны
Палітык Вячаслаў Сіўчык згадвае, што пра пагрозу вайны рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна з іншымі краінамі дэмакратычныя сілы папярэджваюць ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Гэта асабліва падкрэслівалася падчас супольных вайсковых вучэнняў, мэтай якіх было трэнаванне баявых дзеянняў з краінамі NATO. Але сённяшнія заявы Лукашэнкі, паводле Сіўчыка, больш нагадваюць інфармацыйную кампанію, бо самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі «зноў змагаецца за сваю пасаду».
Аналітык Паўлюк Быкоўскі спасылаецца на Мюнхенскую канферэнцыю бяспекі, якая ладзілася ў лютым 2024 года, і адзначае, што NATO сапраўды разглядае магчымасць ваеннага канфлікту, але не ў гэтым годзе, а ў перспектыве трох-пяці наступных гадоў. У той жа час нельга блытаць вышэйшы тон у рыторыцы на тэму вайны з сапраўднай падрыхтоўкай да яе.
Журналіст Тарас Беразавец лічыць падобныя заявы «спробамі ўвесці ў зман», у той жа час яны накіраваныя на ўласна расейскую аўдыторыю, а не на Захад: «Нанясенне падобнага ўдару ёсць фэйкам. Гэта не рэалістычна».
Павел Латушка, Валерый Сахашчык і Ліза Кохман на святкаванні Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Сахашчык заявіў, што Расея і Беларусь распрацоўваюць планы «бліцкрыгу на Вільню» навіны
Але, як тлумачыць Паўлюк Быкоўскі, Крэмль зацікаўлены ў тым, каб вайна ва Украіне працягвалася, што гарантуе яму захаванне ўлады. Аднак і «экспарт канфлікту» ў іншыя краіны, а таксама хаос з гэтай нагоды ў суседзяў выгадныя кіраўніцтву Расеі.
Але чаму ў гэтай сітуацыі менавіта Лукашэнка выглядае як той, хто пераацэньвае свае здольнасці і хто трапіць у безвыходнае становішча? І да чаго варта рыхтавацца беларусам? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Госці праграмы:
Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10