Belsat.eu

«Гэта для мяне ўжо трэцяя вайна супраць Расеі»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Мы паразмаўлялі з найстарэйшым жаўнерам чачэнскага батальёну, які ваюе на баку ЗСУ



У складзе Інтэрнацыянальнага легіёну ЗСУ ёсць чачэнскі батальён. Мы паразмаўлялі з найстарэйшым жаўнерам гэтай часткі, сапёрам з пазыўным Стары, для якога вайна ва Украіне сталася ягонай трэцяй вайной супраць Расеі.
Стары – сапёр у Асобным батальёне асаблівага прызначэння Міністэрства абароны Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Стары – грузін, а не чачэнец. Ён пайшоў добраахвотнікам у войска, бо лічыў гэта сваім абавязкам.


,,

«Але я лічу, што гэта мой абавязак, бо калі ў 1992–1993 гадах у Грузіі была вайна супраць расейцаў у Абхазіі… Я думаю, што шмат хто не ведае, новае пакаленне не ведае: там нам дапамагаў украінскі батальён. Там семдзесят чалавек было», – тлумачыць Стары.


Цяпер Стары праходзіць у Крывым Розе рэабілітацыю пасля ранення. Ён плануе вярнуцца ў шыхты ваяроў, каб Украіна як мага хутчэй перамагла расейскую навалу і ён змог паехаць да сям’і.


,,

«Я хачу, каб мы хутчэй перамаглі ў гэтай вайне, і хачу вярнуцца ў Грузію, пабачыць майго сына, якога я не бачыў ужо пяць гадоў. Пэўна, ён ужо высокі, як у фільме «Бацька салдата»: прыгожы, высокі», – кажа добраахвотнік.


Як пачуццё гумару дапамагае на вайне? З добраахвотнікамі якіх краінаў сустракаўся ваяр на фронце? Што Стары падараваў рэдакцыі «Ваяроў»? Пра гэта вы даведаецеся з новага выдання нашай праграмы.
Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10