Belsat.eu

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Чым так прываблівае людзей гэтая гульня



Футбаліста караюць, калі ён на эмоцыях здыме майку. А за якое дэманстраванне эмоцыяў могуць дыскваліфікаваць шахматыста? Якая адмысловая назва для ферзя (каралевы) ёсць у беларускай мове? Пагаворым пра шахматы – па-беларуску.
Госць праграмы – знаўца шахматаў Дзяніс Бурко, сузаснавальнік шахматнай прасторы «Chesscorner», дзе і дарослых, і дзяцей вучаць гуляць у гэтую гульню.
Як кажа Дзяніс, шахматы – вельмі папулярная гульня, для якой нават дошка і фігуркі не патрэбныя. Стае тэлефона з аплікацыяй.


,,

«Цяпер увогуле, мне падаецца, у свеце – бум на шахматы. Шмат людзей гуляюць у шахматы, – кажа Дзяніс. – Я часта звяртаю ўвагу, напрыклад, еду дзесьці ў метро – і людзі стаяць з тэлефонамі, асабліва моладзь, нешта там у іх робіць. Ты так прыгледзішся – у шахматы гуляе».


Чым жа так прываблівае людзей гэтая гульня – у нашай праграме.
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч патлумачыць, як перастаць блытаць словы «блюда» і «страва».
Знаўца – рус. знаток
Не рухацца – рус. не двигаться
Варушыцца – рус. шевелиться
Безумоўна – рус. безусловно
Цягліцы = мышцы
Узмацняць = рабіць больш моцным
Падрыхтаваны – рус. подготовленный
Выпадак – рус. случай
Апрача = акрамя – рус. кроме
Намеснік – рус. заместитель
Рэшта = астатнія
Біскуп – рус. епископ
Духоўная асоба – рус. духовное лицо
Сапсаваны – рус. испорченный
З цягам гадоў – рус. с течением лет
Вежа – рус. башня
Упрыгожаны – рус. украшен
Судзіна = судна
Візэрунак (польск.) = вобраз, выява
Страшыць = пужаць
Сцежка = дарожка
Проста = прама
Прывілей – рус. привилегия
Кепскі = нядобры, дрэнны
Захапіць – рус. захватить
Вершнік = коннік
Хавацца – рус. прятаться
Уцякаць = збягаць
Грунтавацца = групавацца
Нагадваць = напамінаць
Асабіста = персанальна
Знакаміты – рус. знаменитый
Чароўны – рус. волшебный
Вабіць – рус. привлекать
Захапляцца – рус. восхищаться
Адчуваць – рус. чувствовать
Залежаць – рус. зависеть
Звяртаць увагу – рус. обращать внимание
Цалкам = поўнасцю
Аматар – рус. любитель
Прыкладанне = аплікацыя
Разгубіцца – рус. растеряться
Усходні ўладар – рус. восточный властелин
Выгляд – рус. вид
Трапіць = папасці
У гонар – рус. в честь
Гадзіннік – рус. часы
Пры гульцах = каля гульцоў
Націснуць – рус. нажать
Спаборніцтвы – рус. соревнования
Папярэджанне – рус. предупреждение
Сцяжок – рус. флажок
Пахіліцца – рус. наклониться
На рагу = на вуглу
Куток = вугал, вугалок
З задавальненнем – рус. с удовольствием
Досвед = вопыт
Пабавіцца = правесці час
Выдатна – рус. отлично
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Wikimedia Commons; Shamil Zhumatov / Reuters / Forum

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10