Belsat.eu

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Як хлопец з псіхічным разладам перажыў 2 гады за кратамі?



Як хлопец з псіхічным разладам перажыў 2 гады за кратамі? Падрабязней – у праграме «Беларускі свет». Адзін з самых вядомых беларускіх палітычных вязняў – 24-гадовы Дзіма Гопта. Хлопца з асаблівасцямі псіхічнага развіцця асудзілі на 2 гады турмы за ўдзел у акцыях пратэсту 8 і 9 жніўня ў Жлобіне.


,,

«Быў спадзеў, што Дзіму з ягоным дыягназам не могуць асудзіць. Што калі і асудзяць, то на «хатнюю хімію», што ён будзе ўдома з роднымі. Але калі прагучаў прысуд – 2 гады, гэта быў такі шок! Дзякуй Богу, што на яго шляху сустрэліся неабыякавыя беларусы нават у такі цяжкі момант», – узгадвае Дзімава маці Вольга.


Пасля вызвалення Дзіма з матуляй мусілі пакінуць Беларусь і выехаць у Вільню. У Літве сям’я атрымала палітычны прытулак і будуе сваё жыццё нанова: Вольга працуе, Дзіма атрымаў інваліднасць і праходзіць працоўную практыку. Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10