Belsat.eu

Родная Цётка для кожнага беларуса. Недаацэненая гераіня Алаіза Пашкевіч

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Веру, братцы, людзьмі станем…»



Агітатарка рэвалюцыі 1905–1907 гадоў увайшла ў гісторыю Беларусі як Цётка. Адная са стваральніц БСГ, газетаў «Наша Доля» і «Наша Ніва». Была сястрою міласэрнасці на Першай сусветнай вайне. Недаацэненая гераіня – Алаіза Пашкевіч. Гісторыя ад «Вусы Скарыны».
Эмілія Плятэр. Калаж: Аліса Ганчар / Белсат
Беларускія жанчыны, якімі мы можам ганарыцца навіны
Алаіза Пашкевіч (1876–1916) са Шчучыншчыны была адною з пачынальніц беларускага нацыянальнага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Без яе не было б ні першай нашай палітычнай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады, ні газетаў «Наша Доля» і «Наша Ніва».
Алаіза Пашкевіч зведала на сабе ўсе цяжкасці эміграцыі, здолела вярнуцца на Радзіму і прыкласціся да фармавання новага пакалення беларусаў. Цётка «жыла Беларуссю тады, калі яшчэ не ўсе ведалі пра існаванне гэтай Беларусі», – кажа Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».
Чаму Алаіза Пашкевіч застаецца недаацэненай, глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».
Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10