Меркаваннi

Можна браць чужую ўласнасць і распараджацца ёй на ўласнае меркаванне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pixabay / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pixabay / pexels.com)
podpis źródła zdjęcia

Дзяржаўнае беларускае ТБ, нягледзячы на санкцыі, плануе паказаць футбольны чэмпіянат Еўропы

Раней беларускае ТБ пірацкім спосабам ужо паказвала не толькі міжнародны футбол, але і тэнісныя турніры «Вялікага шлема». У найбліжэйшых планах – трансляцыя Еўра-2024 у Нямеччыне. Мінулы крадзеж сышоў Белтэлерадыёкампаніі з рук: FIFA ніяк на гэта не адрэагавала. Як будзе зараз?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pixabay / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pixabay / pexels.com)
Трансляцыя на «Беларусь 5» паўфіналаў «Australian Open». Скрыншот «Беларусь 5». Крыніца: «Беларусь 5» / YUOTUBE
БТ паказала пірацкія запісы паўфіналаў «Australian Open» з удзелам беларусак навіны
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 24 красавіка з’явілася пастанова Міністэрства інфармацыі № 6 ад 19 красавіка, якая дапаўняе пастанову № 1 ад 14 лютага, што санкцыянавала паказ чэмпіянату свету па пляжным футболе без згоды FIFA. 3 студзеня 2023 года ў Беларусі зʼявіўся закон «Аб абмежаванні выключных правоў на абʼекты інтэлектуальнай уласнасці». Цяпер можна браць чужую ўласнасць і распараджацца ёй на ўласнае меркаванне, калі гэта прадукцыя «недружалюбных краінаў». Такімі сённяшнія ўлады Беларусі лічаць усе краіны ЕЗ, ЗША і Канаду. Выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу было наступствам пасадкі ў Менску самалёта ірландскай авіякампаніі «Ryanair».
Пасля шостага пакету санкцыяў Еўразвязу і выключэння з 1 ліпеня 2021 года Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу на яе накладзеныя забароны, у прыватнасці, яна не можа паказваць падзеяў, што праходзяць пад эгідаю UEFA ці FIFA. Тым не менш, абыходзячы санкцыі, нелегальна адзін з каналаў холдынгу – «Беларусь 5» – з 15 да 25 лютага сёлета паказваў у жывым эфіры матчы з удзелам зборнай Беларусі і фінал пляжнага чэмпіянату свету.
«Белсат» не мог не адрэагаваць на відавочны і цынічны абыход закону і даслаў запыт у FIFA з просьбаю зладзіць правяранне і пакараць Белтэлерадыёкампанію за крадзеж. Падобныя звароты ў FIFA даслалі калегі з іншых незалежных медыяў і некаторыя дэмакратычныя палітыкі. З боку FIFA не было ўвогуле ніякай рэакцыі. Такія паводзіны FIFA фактычна стымулююць Белтэлерадыёкампанію да абыходу санкцыяў. Чаму не ўкрасці, калі за гэта не будзе ніякага пакарання?
Белтэлерадыёкампанія планавала паказаць апошні футбольны топ-турнір – чэмпіянат свету ў Катары, але з гэтага нічога не выйшла. Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант тады накінуўся на партнёраў.
«Калі шчыра, не надта хочацца мець справу з такімі партнёрамі. Таму што за некаторыя папярэднія спаборніцтвы мы ўнеслі перадаплату, а грошай назад не атрымалі. Па сутнасці, яны былі выкрадзеныя. Гэта ў духу нашых еўрапейскіх партнёраў, калі шчыра. Небяспечна з імі мець справу ў апошнія гады. А сума немаленькая», – заявіў Эйсмант.
Ілюстрацыйны здымак. Заўзятары «Дынама» Менск падчас матчу з ЦСКА Масква. (Фота: Dmitry Golubovich / Russian Look / Forum)
Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі працуюць. Разбіраем паспяховы кейс навіны
Нагадаем, што фінальная частка чэмпіянату Еўропы пройдзе ў Нямеччыне. Чэмпіянат пачнецца 14 чэрвеня ў Мюнхене і завершыцца 14 ліпеня ў Берліне. Зборная Беларусі зноў не здолела прабіцца на гэты турнір.
АС belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10