Belsat.eu

«Думаў, усё, я тут загіну». Беларус трапіў у ДРГ, якая зайшла ў Бранскую вобласць

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Партызанская вайна на памежжы Украіны і Расеі



Размаўляючы з Лісой, які служыў штурмавіком і хадзіў у складзе ДРГ у Бранскую вобласць, цяжка паверыць, што ён ніколі раней не меў дачынення да войска. Што зрабіла беларуса эфектыўным жаўнерам і якую ролю ў гэтым адыгралі пратэсты ў Беларусі?
Ліса – былы беларускі добраахвотнік. У Беларусі ён актыўна браў удзел у пратэстах, за што яго рэгулярна збівалі сілавікі Лукашэнкі і прызначалі содні.
У 2022 годзе Ліса пайшоў добраахвотнікам ва ўкраінскае войска. Паспеў паслужыць у палку Каліноўскага і ў Другім інтэрнацыянальным легіёне абароны Украіны. У студзені гэтага года беларус звольніўся і цяпер жыве ў Польшчы.
Пра стварэнне Другога інтэрнацыянальнага легіёна мы распавядалі ў адным з мінулых выданняў праграмы:
Наш герой апавёў пра вельмі прыязнае стаўленне жыхароў Украіны да ваяроў, якія іх бароняць.


,,

«Людзі ўвесь час прапануюць нейкую дапамогу, цікавяцца, што ў мяне чуваць, – з цеплынёй успамінае Ліса. – Гэта вельмі натхняе. Ты разумееш, дзеля чаго ты там увогуле, што ты бароніш».


А вось расейскія захопнікі палаюць асабліваю нянавісцю да замежных добраахвотнікаў у ЗСУ. Агрэсары атакуюць іх з усёй моцы – у чым пераканаўся Ліса на ўласным досведзе.
Нядаўна атрымалася ўратаваць з расейскага палону беларуса, які бараніў Марыупаль і якога расейцы ледзь не закатавалі да смерці:
Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10