Усебеларускі народны сход прыняў новую Ваенную дактрыну. Пра што гаворыцца ў дакуменце?
Belsat.eu
Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

podpis źródła zdjęcia
Усебеларускі народны сход прыняў новую Ваенную дактрыну. У дакуменце гавораць пра канфлікт на тэрыторыі Беларусі і ўзброеныя фармаванні ў суседніх дзяржавах, якія складаюцца з радыкальна настроеных беларускіх грамадзянаў. Сярод унутраных пагрозаў першая – прапаганда ідэяў, распрацоўванне планаў для змены ўлады ў Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем сродкаў узброенай барацьбы. Моцны акцэнт ставяць на ядравую зброю. Да чаго рыхтавацца беларусам паводле новай Ваеннай дактрыны Лукашэнкі? Высвятляла Вольга Міцкевіч.
Калі б украінскія дроны прыляцелі ў Беларусь, Лукашэнка застаўся б з голай ср***й. Як прынялі пагрозу Церцеля ў Кіеве? У штабе праціўніка ёсць планы новага заходу ва Украіну з Беларусі? Інтэрв’ю з Тарасам Беразаўцом, украінскім палітолагам і маёрам Узброеных сілаў Украіны. Таксама ў размове – пра таямніцы закуліснай вайны двух кланаў у Крамлі.
Кадыраў памірае. Незалежнае расейскае выданне «Новая газета. Европа» пра магчымую хваробу кіраўніка Чачэніі падрыхтавала цэлы тэкставы серыял – пра дыягназы дыктатара і тое, хто можа заняць ягоны трон. Адзін з прэтэндэнтаў асабліва выгадны Крамлю. Падрабязней – у сюжэце Надзеі Бельскай.
На вуліцах Тбілісі ўжо некалькі тыдняў масава пратэстуюць супраць новага закону ўладаў, а ў Арменіі незадаволеныя перадачай Азербайджану чатырох вёсак. Ува ўсіх гэтых падзеях бачыцца цень Расеі. Як Крэмль намагаецца вярнуць сабе Паўднёвы Каўказ – у нашым матэрыяле.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
belsat.eu