Два сыны і муж – такая сям’я чакае з няволі Паліну Шарэнду-Панасюк.
Два сыны і муж – такая сям’я чакае з няволі Паліну Шарэнду-Панасюк. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет»: Берасцейку засудзілі на чатыры гады зняволення за ўдзел у грамадска-палітычным жыцці і ўдзел у акцыях пратэсту 2020-га. Ратуючыся ад палітычнага пераследу, сыны – 15-гадовы Славамір і 8-гадовы Стах – з бацькам Андрэем мусілі пакінуць Радзіму, цяпер яны жывуць у Вільні.
,, «Цяжка было асабліва з малодшым сынам прайсці ўсе гэтыя выпрабаванні, бо маму затрымалі на вачах малодшага сына. Яму было тады чатыры гады і ўжо праў паўгода яму паставілі складаны дыягназ: затрыманне развіцця мовы. […] Праз тры з паловай года малодшы сын забыў маму».
У самога Андрэя Шарэнды паўгода таму дыягнаставалі рак, які, на шчасце, атрымалася пераадолець. Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
belsat.eu