Разрыў паміж тымі, хто зʼехаў, і тымі, хто застаўся? Поўная лухта
12.06.2024, 08:45
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мітынг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбыўся на Катэдральнай плошчы Вільні з нагоды Дня палітвязня. Вільня, Літва. 21 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Трэба часцей гаварыць пра тое, што нас абʼядноўвае.
Вельмі часта даводзіцца чуць тэзіс пра разрыў паміж беларусамі: тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся. Я лічу, што гэта поўная лухта, і патлумачу, чаму. Але давайце па парадку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мітынг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбыўся на Катэдральнай плошчы Вільні з нагоды Дня палітвязня. Вільня, Літва. 21 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
«Разрыў паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся, апошнім часам расце», – канстатуе ледзь не кожны, хто бярэцца за абмеркаванне гэтае тэмы. Вось днямі з’явілася і адпаведнае даследаванне Беларускай аналітычнай майстэрні. І зноў у загалоўках навінаў чытаю: разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і за яе межамі расце. А што за разрыў? У даследаванні кажуць, што разрыў непаразумення і крыўды. І што ў Беларусі ўжо спее новае грамадства, а тыя, хто з’ехаў, жывуць у іншым свеце. Чытаю там, што нехта вярнуўся ў Беларусь, і са здзіўленнем даведваюся, што ўсё не так, як у навінах: людзі жывуць сабе далей, на вуліцах гучыць музыка, а беларусы, якія засталіся, атрымліваюць асалоду ад жыцця. Вы не разумееце, што гэта азначае? Гэта разрыў расце!
А вы калі-небудзь думалі пра разрыў паміж беларусамі да 2020 года? Я вось пашукаў у інтэрнэце артыкулы на гэтую тэму, старэйшыя за пяць гадоў. Там няшмат, і яны звязаныя з эканомікай. Нехта лічыў, што жылі мы бедна, а нехта лічыў, што ўсё добра. Хоць ёсць асобныя візіянеры, якія разумелі сапраўдны падзел і дваццаць гадоў таму, але пра гэта – крыху пазней. А пакуль бяру на сябе смеласць заявіць, што такое вострае пытанне «разрыву» – з’ява новая. Дык вось, я лічу, што сама пастаноўка пытання пра тое, што ёсць нейкі там разрыў паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся, – гэта поўная лухта. Чаму? Ды таму, што разрыў паміж двума суседзямі з аднаго пад’езду аднаго і таго ж дому ў Барысаве ці Кобрыне можа быць большым, чым паміж беларусам у Варшаве і беларусам у Менску. Калі вы так хочаце знайсці разрыў, то эмігранты вам не патрэбныя.
Распавяду на ўласным прыкладзе. У 2006 годзе я браў удзел у паслявыбарчай Плошчы, раніцамі стаяць было найскладаней. Было вельмі холадна, хацелася спаць, людзей на плошчы заставалася пара соцень. Мы бачылі, як пасля ночы ажывае горад: поўныя аўтобусы развозяць людзей на працу. Мы стаялі пад бела-чырвона-белымі сцягамі, нязгодныя з фальсіфікацыяй вынікаў галасавання, і глядзелі на іх – а яны на нас. Мы стаялі на плошчы, бо хацелі лепшай будучыні для краіны, і людзі ў аўтобусах, пэўна, таксама, хто ж яе не хоча – лепшае будучыні. Але адныя беларусы стаялі на плошчы, а іншыя ехалі на працу. У паўтарамільённым Менску не знайшлося і тысячы асобаў, якія б гэтай раніцай бачылі шлях да лепшае будучыні менавіта праз Плошчу. Разрыў? Яшчэ які. Прайшло васямнаццаць гадоў, і сёння я чую і ад тых, хто быў тады на Плошчы, і ад тых, хто быў у тым аўтобусе, што разрыў ёсць толькі з тымі, хто за мяжою. А побач з сабой вы яго не заўважалі?
Або давайце не пра палітыку. Для якой колькасці беларусаў джазавыя вечары ля менскай старой Ратушы ці начное жыццё на Зыбіцкай былі нейкай вялікай каштоўнасцю? Для кагосьці былі, а для кагосьці гэта быў пусты гук. Таксама разрыў. Нехта ідзе па вуліцах роднага Слоніму, бачыць разбураную старую сінагогу і думае: калі ж яе адновяць? А нехта іншы думае: калі яе ўжо знясуць, бо сваім разваленым выглядам яна псуе гармонію і прыгажосць…
Карацей, колькі беларусаў, столькі разрываў. Памятаеце, я казаў пра візіянераў, якія разумелі гэта даўно? Узгадайце Лявона Вольскага і ягоную песню пра Менск і Мінск: мы жывём адначасова ў двух гарадах, падваенне асобы зрывае нам дах… Той жыве ў Беларусі, а той – в Белоруссии. Яшчэ адзін разрыў. Але гэта не такі цікавы разрыў, чамусьці паміж тымі, хто з’ехаў і застаўся, значна цікавейшы – пра яго кажуць часцей.
Але мне, калі казаць пра 2020 год як пра падзею, што падзяліла нашую гісторыю на «перад» і «пасля», лягчэй знайсці тое, што і далей аб’ядноўвае большасць, якая засталася ў Беларусі, і тых, хто мусіў з’ехаць, чым тое, што нас падзяляе. Бо аб’ядноўвае нас галоўнае, а адрозненні толькі ў дробязях. Ні тыя, хто з’ехаў, ні тыя, хто застаўся, не перасталі верыць у тое, што ў 2020 годзе Лукашэнка прайграў. Ні тыя, ні тыя не перасталі верыць, што толькі рэпрэсіямі і татальным страхам Лукашэнка далей трымае ўладу. Не перасталі верыць, што Лукашэнка – гэта тупік і дэградацыя. Не перасталі верыць, што палітычныя перамены – гэта лепшая будучыня для нашае краіны. Так што я шчыра лічу, што трэба перастаць казаць пра нейкія міфічныя разрывы паміж эмігрантамі і тымі, хто застаўся, а часцей гаварыць пра тое, што нас аб’ядноўвае. І на гэтым адкрываць новую старонку пасля 2020 года. А тэзіс пра разрывы выгадны толькі тым, хто хоча нас падзяліць.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.