Адзін са стваральнікаў фільму «Залатое дно» апрануў вайсковую форму
«Nexta» зрабіў фільм-расследаванне «Залатое дно» пра тайнікі Лукашэнкі. Адзін з яго стваральнікаў, Ян Рудзік, рыхтуецца нанесці новы ўдар. Ён асвойвае прафесію жаўнера ў палку Каліноўскага.
Ян Рудзік – журналіст, блогер. Менскі гарадскі суд завочна асудзіў яго на 19 гадоў пазбаўлення волі ў «справе «Nexta». У студзені 2024 года ён далучыўся да палка Каліноўскага і атрымаў пазыўны Люкс.
,, «Калі шчыра, то там шмат у чым спакайней, чымся ў звычайным цывільным жыцці. То бок там не працуюць законы логікі – там нават фізіка трохі інакш, ё такое ўражанне, працуе, – іранізуе пра ўмовы на фронце Люкс. – Пры гэтым ты не задумваешся, што будзе заўтра, што будзе адбываецца. Ты проста выконваеш загад».
Якая спецыяльнасць у Люкса, што вынікі ягонай працы «пабачаць у Маскве і Менску»? Які «круты і стыльны» від зброі ён бы хацеў асвоіць? Якім бачыць вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі?