Праз дэтэктар хлусні прайшла спявачка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава.
Праз дэтэктар хлусні прайшла спявачка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава. Ці хвалюецца яна, калі сутыкаецеся з хэйтам у свой бок? У 2020-м годзе Кацярына атрымала паведамленне: «Я бы твоих детей утопил в ведре, такие, как ты, не должны размножаться». Гэткае можа закрануць, кажа тэлевядоўца, але не тое, што кажуць і пішуць «Жолтые Сливы» ці Азаронак, бо ў іх праца такая.
,, «Можа быць, Азаронак шчыра верыць. У мяне такое адчуванне, таму што ён выхоўваўся ў сям’і сваёй. Ягоны тата быў таксама шчыра адданым прапагандыстам. Я не ведаю, ці сам ён піша сабе тэксты – не факт. Можа быць, і сам, можа быць, тата дапамагае. Але тое, што ён транслюе ці рэтранслюе, можа быць, ён і шчыры».
Той жа Мукавозчык, Гігін, Дзермант уяўляюцца для Кацярыны персанажамі батлейкі. Яны як рабы, закладнікі сваёй сітуацыі. Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:
belsat.eu