Belsat.eu

Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка. Алена Аладава

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Вярнула скарбы ў Беларусь



Больш за 30 гадоў Алена Аладава, якую называлі Траццяковым у спадніцы, узначальвала Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Чаму ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка і як кемлівасць дапамагла ёй вярнуць у Менск нашыя скарбы? Гісторыя ад «Вусоў Скарыны».
Алена Аладава (у дзявоцтве – Пук) нарадзілася 22 траўня 1907 года ў Пружанах у сям’і настаўніка. Яна – выпускніца БДУ – пабралася шлюбам з вядомым беларускім кампазітарам Мікалаем Аладавым і трапіла на працу ў Нацыянальны мастацкі музей, пасаду дырэктаркі ў якім займала з 1944 да 1977 гадоў. Аладава пераканала тагачаснага кіраўніка БССР Панцеляймона Панамарэнку стварыць для музею адмысловы будынак, які стаў першым у СССР такога кшталту. А яшчэ дзякуючы ёй у Менск вярнуліся многія нашыя скарбы, вывезеныя ў Расею, а «беларускімі» сталі мастакі Ілля Рэпін, Іван Хруцкі, Юдаль Пэн, Апалінарый Гараўскі, Станіслаў Жукоўскі і Вітольд Бялыніцкі-Біруля.
Гісторыю жыцця і дасягненняў Алены Аладавай глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.
Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10