Галоўная фобія дыктатара Аляксандр Лукашэнка баіцца, што паспяховыя беларусы свету не забудуцца на Беларусь і прывядуць да ягонага адхілення ад улады. Ці магчыма такое? Якія праблемы беларусы пераадольваюць на шляху да поспеху? Валярына Кустава і Ганна Маціеўская, новы «Двубой». Аднак нягледзячы на цяжкасці шмат беларусаў дабіваюцца поспеху ў свеце, а створаныя беларусамі кампаніі здабываюць шырокую вядомасць. Дзеля гэтага, на думку, Ганны Маціеўскай, варта ўлічваць тры элементы паспяховай адаптацыі: 1) гатоўнасць да зменаў; 2) рэальныя мэты і матывацыя іх дасягнуць; 3) выкарыстанне новых пазітыўных магчымасцяў у сувязі з рэлакацыяй. Чаму паспяховыя беларусы за мяжой – сапраўдная пагроза для Лукашэнкі ў Беларусі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым. Госці праграмы: Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.