Belsat.eu

«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3», – беларус з 225-га АШБ

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Беларусы дапамаглі ўкраінцам здабыць найсучаснейшы расейскі танк



Жэрар збірае, рамантуе або разбірае на часткі захопленую расейскую тэхніку. Напрыклад, выцягвае друкаваныя платы з КАБаў, якія не выбухнулі. Асабліва ён ганарыцца эвакуацыяй кінутага танка Т-90М «Прорыв-3», гонару пуцінскага войска.
Жэрар – беларускі добраахвотнік, актыўны ўдзельнік пратэстаў у Беларусі. Сваю службу ў ЗСУ ён пачаў з палка Каліноўскага. Цяпер ён – камандзір аддзялення эвакуацыі цяжкай тэхнікі 225-га асобнага штурмавога батальёну. Ужо падчас службы ў палку Каліноўскага Жэрару ўдалося сагнаць расейскі танк з-пад носа расейцаў:
Ва ўкраінскім батальёне беларусы стварылі асобнае беларускае падраздзяленне «Тур».


,,

«Камандаванне тое, што мы маем беларускае падраздзяленне ў 225-м АШБ, успрыняло вельмі пазітыўна і добра. І, дзякуй Богу, гэта дае свой плён – мы паказваем фенаменальныя вынікі. Камандаванне гэта бачыць і цэніць. І мы выконваем заданні, якія даволі складаныя. За гэта, уласна кажучы, нас і ўзнагароджваюць», – апавядае Жэрар.


Асобна Жэрару хочацца расказаць, як удалося захапіць кінуты расейцамі іхны найсучаснейшы танк Т-90М «Прорыв-3». Машына была цэлая, але з пашкоджаным рухавіком, які можна было адрамантаваць.
Як удалося правесці гэтую складаную аперацыю, якая, як спадзяецца Жэрар, увойдзе ў гісторыю, – у нашай праграме.
Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10