Belsat.eu

Інфачыкацілы на службе Лукашэнкі. Як дурыць беларусаў прапаганда

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Таксама скончаць у калідоры?



Азаронак, Мукавозчык, Пуставы і Тур – інфачыкацілы на службе Лукашэнкі. Як працуе прапаганда? Ці змяняе інфармацыйная вайна Беларусь і беларусаў? І чаму нельга прымусіць палюбіць рэжым? Лукашук і Сідорская, новы «Двубой».
«Прапаганда кшталту Азаронка, Мукавозчыка, Пуставога ды іншых пустых месцаў з гледзішча журналістыкі і эфектыўнасці нічога з сябе не ўяўляе, нікому не цікавая ды і скіраваная на аднаго адмысловага гледача. Ёсць іншыя прапагандысты, якія працуюць больш тонка, і іх прадукт часам знаходзіць спажыўца. Але незалежныя СМІ перамагаюць у гэтым супрацьстаянні, хоць і ёсць праблемы і перашкоды ў выглядзе расейскіх медыяў», – лічыць вядоўца «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук.
«Перамагае то адзін бок, то другі. Незалежныя СМІ робяць вельмі шмат, але і прапаганда не дрэмле. Недаацэньваць яе ўплыў было б няправільна», – заяўляе медыя-экспертка Ірына Сідорская.
Але што атрымліваецца ў прапаганды Лукашэнкі і ў чым яна пацярпела паразу? Як супрацьстаяць маніпуляцыям – парады ад Ірыны Сідорскай. А таксама чаму Зміцер Лукашук назваў Азаронка «інфачыкацілам» і якая размова ў яго здарылася з былым кіраўніком БТ і «Белай Русі» Генадзем Давыдзькам? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Госці праграмы:
Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10