Belsat.eu

Хто стаіць за замахам на Трампа?

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Як некаторыя прадстаўнікі расейскай улады змаглі знайсці ўкраінскі след нават у замаху на Доналда Трампа.



Як некаторыя прадстаўнікі расейскай улады змаглі знайсці ўкраінскі след нават у замаху на Доналда Трампа? Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны».
Былы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп быў паранены падчас свайго перадвыбарчага мітынгу ў горадзе Батлер, штат Пенсільванія. Замах на Трампа здзейсніў 20-гадовы Томас Мэт’ю Крукс. Ён жыў з бацькамі ў ціхім прыгарадзе і быў зарэгістраваны як прыхільнік Рэспубліканскай партыі.
Прэм’ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца ў тым, што адбылося ў Пенсільваніі, убачыў шмат падобнага да замаху, учыненага супраць яго самога:


,,

«Калі б нападнік на Трампа ведаў славацкую мову, яму дастаткова было б прачытаць выданні «Dennik N», «Sme» або «Aktuality», каб узнікла жаданне «разабрацца» з непакорлівым экс-прэзідэнтам ЗША. Сцэнар як праз ксеракс».


Ахвотна звязалі замахі на Трампа і на славацкага прэм’ера і ў Маскве: спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і тут знайшоў украінскі след:


,,

«Пазіцыя Трампа ва ўкраінскім пытанні магла быць прычынай акту агрэсіі. Да канца выключаць гэтага на цяперашнім этапе нельга. Трамп – адзін з нешматлікіх заходніх палітыкаў, хто адкрыта казаў пра неабходнасць спынення спансаравання ваенных дзеянняў. У пацверджанне гэтай версіі – нядаўні напад на прэм’ер-міністра Славакіі Фіца. Раней ён заяўляў, што Захад выкарыстоўвае Украіну з геапалітычнымі мэтамі ў барацьбе з Расеяй. Сцэнары здарэнняў падобныя».


Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў сваім тэлеграм-канале звярнулася да амерыканцаў, якія галасуюць за вылучэнне Украіне дапамогі ў вайне з Расеяй. Захарава прапанавала на грошы, што вылучаюцца Украіне, прафінансаваць амерыканскую паліцыю.
Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:
Фота: Mike Segar / Reuters / Forum
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10