Меркаваннi

Навошта расейскім дронам залятаць углыб беларускіх тэрыторыяў?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Іранскі дрон. (Крыніца: vesti.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Іранскі дрон. (Крыніца: vesti.ua)
podpis źródła zdjęcia

Ці то хвалёныя сілы СПА існуюць толькі ў байках-страшылках, ці то ў Маскве не дазволілі.

На мінулым тыдні споўнілася трыццаць гадоў, як Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Ледзь не ўвесь гэты час прапаганда пазіцыянавала ўзурпатара нейкім «гарантам міру». Хтосьці мог бы і паверыць, пакуль пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі не паляцелі на ўкраінскую зямлю ракеты (больш за 700), а акупанты не паехалі браць Кіеў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Іранскі дрон. (Крыніца: vesti.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Іранскі дрон. (Крыніца: vesti.ua)
У Расеі нічога не ўдалося, але Лукашэнка зрабіўся саўдзельнікам, а прапаганда пачала рыхтаваць мірных беларусаў да вайны. Тут сітуацыя як са стрэльбаю, што доўга вісела на сцяне, – яна некалі стрэліць.


,,

І вось расейскія дроны «Shahed» пачалі лётаць над беларускай тэрыторыяй.


Адбылося гэта ўжо некалькі разоў, і толькі ў гэтым месяцы – 5, 11, 13 і 16 ліпеня. Апошні выпадак быў мінулы аўторак. Расейскія дроны лёталі над Гомельшчынай, Магілёўшчынай і Віцебшчынай, а адзін нават набліжаўся да Менску. Яны праляталі сотні кіламетраў у беларускім небе, і лукашэнкаўскае войска некалькі разоў падымала авіяцыю. Хаця калі спачатку адразу ж, то ў двух апошніх выпадках са значным спазненнем.
У аўторак здарылася найгоршае: расейскі дрон разбіўся ў Акцябрскім раёне Гомельшчыны. Зусім недалёка Светлагорск і Жлобін, а за 55 кіламетраў – Бабруйск. Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» упэўненая: адбыўся выбух. Гэта значыць,То бок начынены выбухоўкай дрон лётаў над галовамі беларусаў і нёс рэальную пагрозу.
Каб было зразумела, гэта не нейкі дрон выведкі, а рэальная выбухоўка ў беларускім небе. Расейцы запускаюць баявыя прылады, што могуць несці 40 кг выбухоўкі, а пасля мадэрнізацыі – і больш. І, скажу так, шастаюць па беларускім небе, як у сябе ўдома. Ну, а калі бомба ўпадзе на беларускія дамы і заб’е беларусаў, то зробяць выгляд, што гэта не яны. А можа, нават спіхнуць гэта на ўкраінцаў.
Ёсць тут і яшчэ адзін нюанс: расейскія дроны-камікадзэ пераважна ўваходзілі спачатку ў паветраную прастору Украіны, потым нібы хаваліся ад украінскай СПА ў Беларусі, а пасля зноў вярталіся ва Украіну.


,,

Гэта ўсё выглядала б як цалкам лагічныя вайсковыя манеўры, але ад Менску, Магілёва ды Віцебску няблізка (ад слова «зусім») да ўкраінскай мяжы. Навошта расейскім дронам залятаць настолькі ўглыб беларускіх тэрыторыяў – вось пытанне.


Украінская мяжа. (Фота: ТАСС)
ІПСА, якая ледзь не выйшла з-пад кантролю. Чаму Лукашэнка адвёў войскі ад мяжы з Украінай? навіны
Збой электронікі? Памылка аператара? Цяжкавата мне ў гэта верыцца. А можа, замануха для ўкраінцаў, каб збівалі расейскія дроны над Беларуссю? Гэта была б адкрытая атака на Беларусь, а Пуціну ж вельмі патрэбны гэты фронт.
Усё гэта адбываецца на фоне яшчэ адной акалічнасці: тыдзень таму рэжым у Менску вуснамі лукашэнкаўскага міністра абароны Хрэніна зрабіў заяву:
«Мы бачым, што напружанне на паўднёвым аперацыйным кірунку спадае, таму па выніках нарады прэзідэнт даручыў групоўку войскаў узмацнення паўднёвага аперацыйнага кірунку, аснову якога складаюць сілы спецыяльных аперацый, вывесці з прымежнай зоны і вярнуць у пункты пастаяннай дыслакацыі. Мы неадкладна пачынаем выкананне гэтай задачы».
Што праўда, мы не ведаем, ці тыя войскі ўвогуле былі каля ўкраінскай мяжы, а калі і так, то ў якой колькасці. Але дакладна вядома, што мірныя паклоны ў бок Кіева ды рыторыка пра дыялог з Захадам вельмі не пасуюць Маскве.
«Шматвектарны» пад размовы пра завяршэнне вайны ва Украіне раптам узгадаў пра беларускую незалежнасць. Якую сам жа і здаў хаўрусніку ў Маскве. Цяпер можа толькі па парадах пабегаць у генеральскіх лампасах, паказаць дрон нібы беларускай вытворчасці, хаця насамрэч іранскай. А вось калі над галовамі беларусаў лётаюць расейскія дроны (таксама іранскія), а адзін з іх выбухае – сядзіць, як вады ў рот набраўшы.


,,

Дзе ж тыя хвалёныя сілы СПА, паўз якіх муха не праляціць? І тут так: ці то яны існуюць толькі ў байках-страшылках, ці то ў Маскве не дазволілі.


У ноч на 2 сакавіка ў адным з жылых раёнаў Адэсы падчас расейскае атакі дронамі тыпу «Шагэд» адбылося траплянне ў жылы дом. У выніку ўдару была абрушаная частка дому, загінулі 12 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Адэса, Украіна. 2 сакавіка 2024 года. (Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат)
Чаму расейскія шагэды цяпер лётаюць праз Беларусь? навіны
Сітуацыя шахматная – цугцванг: куды ні пайдзі, усюды горш. Асабліва калі сам жа гэтым расейскім дронам дазволіў лятаць і выбухаць у Беларусі. А калі і не дазволіў, то хто б пытаўся.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10