Можа так здарыцца, што некалькі пакаленняў людзей не змогуць бачыць той прыгажосці паўвострава, якую сёння знішчаюць.
10 гадоў акупацыі Крыму паставілі паўвостраў на мяжу катастрофы. На нашых вачах ён хуткімі тэмпамі ператвараецца ў паўпустэльню. Крым перажыў рознае за сваю няпростую гісторыю: буры, ураганы, войны… Але нашэсце «зялёных чалавечкаў» нанесла па экасістэме наймацнейшы ўдар.
Самая відавочная праблема ўзнікла адразу ж пасля акупацыі – нястача вады. Цывільнае насельніцтва гэта адразу ж адчула на сабе. Перабоі з вадою пачаліся ў Сімферопалі, Алушце, Ялце і Еўпаторыі. Пры гэтым трэба ўлічыць, што да акупацыі менавіта мацерыковая Украіна на 85 % забяспечвала Крым прэснаю вадою па Паўночна-Крымскім канале. Але пасля акупацыі падаваць ваду перасталі.
Страшныя лічбы: з 140 000 гектараў зямлі, якія арашаліся да 2014-га, праз год засталіся 13 400. Праз тры месяцы пасля падрыву Кахоўскай ГЭС у кастрычніку 2023-га вады стала катастрафічна бракаваць. Ландшафт стаў мяняцца на вачах. Зʼявіліся рыжыя пралысіны на месцы выгаралай травы. Сітуацыя яшчэ больш пагоршылася пасля таго, як Пуцін падпісаў закон, які дазволіў у «крымскай свабоднай эканамічнай зоне» здабываць падземныя воды.
Крым быў своеасаблівым экалагічным рэгіёнам, дзе можна было сустрэць тыя рэдкія ды эндэмічныя віды флоры і фаўны, якіх ужо не было на мацерыковай частцы Украіны. Менавіта таму кожны трэці запаведнік быў створаны на Крымскім паўвостраве. Першы быў Крымскі прыродны запаведнік, яго заснавалі ў 1919 годзе. А неўзабаве зʼявіўся запаведнік Асканія-Нова. Там можна было сустрэць стэпавага жураўля, лугавую ціркушку, аўдотку і дрофу. Дрофы маглі ў тых бязлюдных месцах нават збірацца на зімоўку.
Усё змянілася з прыходам расейскіх акупантаў. Яны пачалі ствараць вайсковыя палігоны на ўнікальных тэрыторыях. Толькі Гаўда і Апук займаюць тэрыторыю больш за 55 000 гектараў. Пра якое гнездаванне птушак можна казаць… Папуляцыя стрэпетаў захоўвалася толькі там. Іх было мала, да 70 птушак. І гэта было апошняе месца, дзе яны маглі існаваць. На тэрыторыі мацерыковай Украіны яны зніклі, цяпер у іх не засталося месца зусім. На гэтых тэрыторыях былі і іншыя рэдкія птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Але не толькі птушкам там цяпер няма месца: доўгія гады і людзям нельга будзе пракладаць там турыстычныя сцежкі і нарыхтоўваць хоць якую сельгаспрадукцыю.
Што ўжо казаць пра тое, якую шкоду наносяць вайсковыя вучэнні… Калі ўзяць хаця б Керчанскі паўвостраў, то там было зроблена столькі выбухаў, што варонкі зліліся ў суцэльны масіў. Падчас разавых вучэнняў на палігоне Апук выкарыстоўваецца больш за 500 тон боепрыпасаў. Эколагі сцвярджаюць, што ад баявых дзеянняў усе гэтыя парушэнні ландшафту і расліннага покрыва, а таксама хімічнае забруджванне глебы і грунтавых водаў – маюць назапашвальны эфект.
Трэба яшчэ пры гэтым не забываць, што траса «Таўрыда» і Керчанскі мост не праходзілі экалагічнай экспертызы. Ува ўсім свеце такая практыка забароненая, але і тут «пытанне развязалі» спецыяльным законам, прынятым у Расеі. Вельмі зручна: падпісаў нешта на паперцы – і ўсё. А прывяло гэта да таго, што сёння Керчанская пратока – адзін з двух крытычных пунктаў на мапе Еўропы. Ён стаўся небяспечны для кітападобных, якія мігруюць праз пратоку паміж Азоўскім і Чорным морамі. Якая вада будзе ў морах пасля ваенных дзеянняў, ніхто пакуль не ведае. Але адчуваць экалагічныя наступствы вайны будуць усе краіны Чарнаморʼя, незалежна ад таго, бралі яны ўдзел у вайне ці не. Сёння Крым – гэта вельмі сумная карціна. І гэта нават не толькі пляжы з агнявымі разлікамі і бетоннымі агароджамі, гэта яшчэ і згарэлыя лясы ды выгаралая трава. У былых запаведніках сёння можна без дэкарацыяў здымаць фільмы пра апакаліпсіс. Варварам хапіла 10 гадоў, каб ператварыць Крым у высушаны саланчак.
Ратавальнікі аглядаюць выгарэлы ўчастак горнага хрыбта Карадаг пасля лясных пажараў каля Кактэбелю, Крым, акупаваная РФ тэрыторыя Украіны. 16 ліпеня 2024 г. (Фота: Alexey Pavlishak / Reuters / Forum)
Ці можна гэтаму супрацьстаяць? Што можа зрабіць міжнародная супольнасць? Ну, вядома, можна ўспомніць пра Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцыяў 1977 года. Гэта быў першы дакумент, які змяшчае агульнаабавязковыя нормы ў абыходжанні з навакольным асяроддзем падчас міжнароднага ўзброенага канфлікту. Артыкул 35 замацоўвае асноўныя метады і сродкі вядзення вайны, паказваючы, што права бакоў канфлікту ў выбары метадаў або сродкаў вядзення баявых дзеянняў не ёсць неабмежаваным. У прыватнасці забаронена ўжываць зброю, снарады, рэчывы і метады, здольныя нанесці празмерныя пашкоджанні або празмерныя пакуты.
У 1982 годзе Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 37/7, якой зацвердзіла Сусветную хартыю прыроды. У дакуменце адзначана, што «прыроду трэба абараняць ад рабавання ў выніку вайны або іншых варожых дзеянняў». Генеральная асамблея ААН таксама прыняла рэзалюцыю «Абарона навакольнага асяроддзя ў перыяды ўзброеных канфліктаў». Яна ўказвае на парушэнне нормаў міжнароднага права ў форме нанясення экалагічнай шкоды і знясілення прыродных рэсурсаў, не апраўданай ваеннаю неабходнасцю.
Уся міжнародная грамадскасць можа хоць кожны дзень казаць, што Расея шматкроць парушыла ў Крыме прадпісанні міжнародных дамоваў. І што? Якія наступствы? Хто пакарае вінаватых? І самае галоўнае – хто ўратуе прыроду? Шмат хто з беларусаў любіў прыязджаць у Кактэбель – хто машынамі, хто цягніком. Мора, джазавыя фестывалі, сердалікавая бухта з прыгожымі каменьчыкамі, магіла Максіміліяна Валошына на гары, куды кожны нёс свой каменьчык, квітучы фіялетавы руль на схілах той гары, знакаміты спячы вулкан Карадаг, пакрыты лесам, які здалёк выглядаў як аксаміт…
Сёння Кактэбель – гэта разбураная набярэжная з горамі будаўнічага смецця, выгаралая трава і цалкам згарэлы лес на Карадагу.
Прафесар Агратэхнічнай акадэміі імя Вярнадскага Андрэй Салтыкоў заявіў, што згарэлы лес на Карадагу можна будзе аднавіць не раней як праз 100 гадоў.
Што будзе з Крымам? Спецыялісты з «Крым SOS» бʼюць трывогу і папярэджваюць: можа так здарыцца, што некалькі пакаленняў людзей яшчэ не змогуць бачыць той прыгажосци паўвострава, якую сёння знішчаюць.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.