Дзіцячы шпіталь у Кіеве, абстраляны расейскімі войскамі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Вы бачылі, супраць каго змагаецца расейская армія?
Калі я чую навіны пра тое, што рэжым Лукашэнкі чарговы раз злавілі за руку на продажы зброі ў Расею, то кожны раз думаю пра санкцыі і тых, хто кажа, што іх не трэба ўводзіць, бо пацярпяць звычайныя беларускія рабацягі.
Дзіцячы шпіталь у Кіеве, абстраляны расейскімі войскамі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
Не, мае дарагія, без жорсткіх санкцыяў супраць усяго вайскова-прамысловага комплексу дыктатара, а таксама абмежаванняў на продаж тавараў двайнога прызначэння заплоцяць сваймі жыццямі ў першую чаргу ўкраінцы, супраць якіх Расея развязала вераломную вайну.
,,
Вы бачылі, супраць каго змагаецца расейская армія? Супраць дзіцячых шпіталяў. Наносячы ўдары па цывільных аб’ектах крылатымі ракетамі.
Памятаеце, на пачатку вайны ўвесь свет лічыў, на колькі расейцам хопіць ракетаў. Гучалі прагнозы: яшчэ 3–4 месяцы ці паўгода – і скончацца запасы ў Пуціна. Не скончыліся. Ведаеце чаму? А дзякуючы такім саюзнічкам, як Лукашэнка.
Спецыялісты разабралі расейскія ракеты Х-101. Менавіта такой ракетай расейцы ўдарылі па будынку, поўным дзетак, у цэнтры Кіева. Дык вось, унутры гэтай ракеты аказаліся дзясяткі дэталяў і мікрасхемаў заходняе вытворчасці.
,,
Мікрасхемаў для ўзбраення ніхто Расеі даўно не прадае, але ўнутры была электроніка, якую на Захадзе карыстаюць у пральных машынах ды іншай побытавай тэхніцы. Расейцы сваёй якаснай вайсковай электронікі не маюць, а таму навучыліся ставіць на свае ракеты тое, што на Захадзе ставяць у кухонныя камбайны.
Завозяць гэтыя мікрасхемы праз дзіркі ў санкцыях – у тым ліку і праз Беларусь. У старога дыктатара няма ні сумлення, ні спачування да ўкраінскага народу, у які пазней ляцяць гэтыя ракеты.
Днямі, падчас «Славянскага базару» ў Віцебску, Лукашэнка ўручыў прэмію «за мір і ўзаемаразуменне» спеваку Грыгорыю Лепсу, які адкрыта падтрымлівае вайну, публічна абяцаў выплочваць грошы за падбітыя ўкраінскія танкі і выступаў з канцэртамі на акупаваным Данбасе. Такія людзі, у разуменні гэтага рэжыму, у першую чаргу заслугоўваюць прэміі з фармулёўкай «за мір».
,,
У Лукашэнкі ўсё дагары нагамі. Памятаеце, як у Оруэла ў рамане «1984»: вайна – гэта мір, свабода – гэта нявольніцтва, няведанне – сіла? Улада – гэта не сродак, гэта мэта.
Нездарма гэтая кніга ўжо два гады як забароненая ў Беларусі. У каралеўствах крывых люстэркаў звычайныя люстэркі пад забаронаю.