Спектаклі пра беларускую турму могуць быць любой якасці. «Зэкамерон» сабраў аншлагі
25.06.2024, 15:27
Акторы Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і музыка Уладзімір Пугач падчас генеральнай рэпетыцыі спектаклю «Зэкамерон» у Варшаве, Польшча. 5 траўня 2024 года. Фота прадстаўлена арганізатарамі
podpis źródła zdjęcia
У Варшаве аншлагі на сціплы спектакль пра беларускую турму, пастаўлены паводле кнігі палітвязня.
Дзякуй Богу, спектакль «Зэкамерон», які паставілі «Вольныя Купалаўцы», паказалі яшчэ тры разы, так што ў мяне быў шанс на яго патрапіць. На два прэм’ерныя паказы ў траўні квіткі былі раскупленыя ўмомант, гэтым разам я дала рады знайсці сабе месца на адным з апошнім шэрагаў, з якога бачныя галоўным чынам галовы іншых гледачоў. Трэба заспець гэты момант: 2024 год, у Варшаве аншлагі на сціплы спектакль пра беларускую турму, пастаўлены паводле кнігі палітвязня.
Акторы Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і музыка Уладзімір Пугач падчас генеральнай рэпетыцыі спектаклю «Зэкамерон» у Варшаве, Польшча. 5 траўня 2024 года. Фота прадстаўлена арганізатарамі
З антуражу – нары са скручанымі на іх матрацамі, стол з бляшанымі кубкамі і крэслы. Гітара і акардэон. Абутак на акторах абавязкова без шнуркоў – я ўсё-ткі дала рады гэта разгледзець. Рэжысёрам «Зэкамерону» стаў польскі аўтар Войцех Урбаньскі, сыгралі купалаўцы Алег Гарбуз і Сяргей Чуб, а таксама музыка Уладзімір Пугач.
Уладзімір асабліва не ўдзельнічае ў сюжэтах, затое бярэ гітару і разбаўляе «Зэкамерон» пяшчотным вакалам. Кожны яго выхад я адчувала дысананс і збянтэжанасць: лірычныя мелодыі гурта «J:Морс» асацыююцца ў мяне з бесклапотнымі рамантычнымі вакацыямі часоў студэнцтва, а зараз музыка ў эміграцыі спявае песні на вершы беларускіх палітвязняў на фоне турэмных нараў. Прайшло дзесяць гадоў.
Спектакль «Зэкамерон» пастаўлены паводле кнігі адваката, а цяпер палітычнага вязня Максіма Знака, асуджанага на 10 гадоў. Пра яго нічога не чуваць ужо больш за 500 дзён, паўтара года невядома, ці ён увогуле жывы. Магчыма, ён піша чарговую кнігу, магчыма, яму не даюць гэтага зрабіць, магчыма, успамінаючы сюжэты з «Архіпелага Гулаг», ён завучвае сваю кнігу на памяць. Хіба тое, што за мяжой зараз разыходзіцца ягоны «Зэкамерон» і мы можам глядзець пастаўлены паводле яго спектакль, варта лічыць цудам. Перад уваходам у тэатральную залу кнігі прадавала сястра Максіма Знака, мяне ненадоўга замарозіла, калі я гэта зразумела.
Рэжысёр Войцех Урбаньскі падчас генеральнай рэпетыцыі спектаклю «Зэкамерон» Максіма Знака ў Варшаве, Польшча. 5 траўня 2024 года. Фота прадстаўлена арганізатарамі
Прачытаўшы «Зэкамерон», я падумала, які ён… нармальны, без надрыўных драм і трагедый, без болю і бетону на грудзях. Гэта калекцыя невялікіх абразкоў, уласна як у «Дэкамероне», што апісваюць турэмную штодзённасць – назіранні, кур’ёзы і жарты, шчымлівыя і кранальныя сітуацыі. Матэрыял, па сутнасці, унікальны. Расказваць пра тое, як там унутры, зараз перадусім удзел незалежных медыя, што публікуюць інтэрв’ю з былымі палітвязнямі. Нешта даведваешся ў асабістых размовах ці на закрытых сустрэчах. А калі бачыш пра гэта пастаноўку – не можаш сабе дазволіць яе прапусціць. Мне падаецца гэта знакам вельмі дзіўнага часу – цэлая плынь турэмнай літаратуры, а цяпер і «турэмны» тэатр, і «турэмнае» кіно.
Пастаноўка «Вольных Купалаўцаў», адпаведна кнізе, таксама жартаўлівая альбо часам лірычна тужлівая, але не драматычная і не трагічная. У тэатры такая форма, што складаецца з мноства эпізодаў з рознымі героямі, у розны час і ў розных камерах, склеілася складана, спектакль у прынцыпе атрымаўся вельмі просценькім, калі не сказаць, прымітыўным. Ён не патрабаваў шмат ані мастацкасці, ані, гледзячы па рэквізіце і касцюмах, сродкаў. Пастаноўка ішла на адной са сцэн Драматычнага тэатру ў Варшаве, але на самай аддаленай і ўрбаністычнай. Алег Гарбуз і Сяргей Чуб па-купалаўску пераігрывалі, а Уладзімір Пугач недаігрываў. Жарты і заўвагі Максіма Знака, зразумелыя ў кнізе, на сцэне размываліся.
Адным словам, пастаноўка дакладна не сталася шэдэўрам, але штука ў тым – ну і хай сабе, ня так яно ў гэтым выпадку і важна. Спектакль усё роўна мае высокую вартасць, бо гэта «Зэкамерон», а яго рэквізіт – нары беларускай турмы. Бо няма ў беларусаў зараз больш адчайнай калектыўнай праблемы і траўмы, чым беларускія палітвязні. Мы патрабуем пра іх дзесяць спектакляў, і ўсе квіткі на іх найверагодней будуць раскупленыя.
З 2013 года ў нас існуе прэмія імя Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні – мне здавалася гэта досыць крыўдным знакам часу, але паралельнага сусвету, на жаль, не маем. Хіба з часам і спектаклі пра беларускае палітычнае зняволенне могуць стаць асобнай плынню. Можа, не хутка, бо беларускі тэатр за мяжой мае абмежаваныя магчымасці, а інфармацыя з турмаў даходзіць цяжка, але ўсё-ткі мы хіба назіраем рэдкія пачаткі прапрацоўвання турэмнай тэмы не проста ў літаратуры, а ў больш-менш дарагім мастацтве. Адразу пасля «Зэкамерону» свой монаспекталь пра турму «Паслязаўтра будзе заўтра» прадстаўляе Павел Гарадніцкі, у Нью-Ёрку нядаўна адбылася прэм’ера фільма «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч, дзе мы бачым зняволенне Кацярыны Андрэевай. Гэтых прыкладаў пакуль мала, але дакладна будзе больш.
Калі сядзіш на «Зэкамероне», не можаш вычарпаць сваю ацэнку мастацкай вартасцю, спектакль перадусім – частка дыскурсу. На жаль, мы не жывем у час для бяздумных аперэтак, а толькі ў час «маральнага неспакою». Цікава, як вятры перамен уплываюць і на мастацкую крытыку: я не хачу сказаць, што «Зэкамерон» аказаўся недапрацаваным спектаклем, а ў першую чаргу, што дзякуючы такім спробам увасобіць тэму беларускай турмы, дыскурс будзе станавіцца больш якасным, а грамадства – свядомым.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.