Еўразвяз увёў санкцыі супраць 12 чыноўнікаў і прапагандыстаў, а таксама супраць 8 юрыдычных асобаў
03.06.2022, 18:31
Belsat
podpis źródła zdjęcia
У Бруселі прынялі шосты пакет санкцыяў
У Бруселі прынялі шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі праз агрэсію супраць Украіны. Рашэнні Еўразвязу апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ.
Еўрапейская рада прыняла 6-ы пакет санкцыяў супраць Расеі праз вайну ва Украіне. (Фота: EU Council / Twitter)
Еўразвяз апублікаваў шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі праз агрэсію супраць Украіны. У межах новых санкцыяў беларускі «Белінвестбанк» адлучаць ад SWIFT. Таксама ў чорны спіс ЕЗ трапілі 12 фізічных і 8 юрыдычных асобаў.
Пад санкцыі ЕЗ патрапілі старшыня ЦВК Ігар Карпенка, сыны Аляксея Алексіна – Дзмітрый і Віталь, Багалюб Карыч, Андрэй Сыч, Дзяніс Мікушаў, Мікалай Доля, Андрэй Паршын, Ігар Тур, Людміла Гладкая, Рыгор Азаронак, гендырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты.
У спісе юрыдычных асобаў – «Беларуськалій», «Беларуская калійная кампанія», «Інтэр-Тытунь», «Нафтан», тытунёвая фабрыка «Нёман», «Белмытсэрвіс»,«Белкамунмаш», Белтэлерадыёкампанія.