Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен ізноў прыбыла ў Кіеў
11.06.2022, 16:15
Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен з віцэ-прэм’еркаю ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольгаю Стэфанішынай у Кіеве. (Фота: vonderleyen/Twitter)
podpis źródła zdjęcia
Яна сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім.
Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен другі раз з пачатку вайны прыбыла ва Украіну. У Кіеве яна сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім.
Еўракамісія 17 чэрвеня разгледзіць пытанне пра статус кандыдата для Украіны. Імаверна, візіт звязаны з гэтым.
Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен з віцэ-прэм’еркаю ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольгаю Стэфанішынай у Кіеве. (Фота: vonderleyen/Twitter)
,,
«Добра зноў апынуцца ў Кіеве. З прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім я падвяду вынікі супольнай працы, неабходнай для аднаўлення і прагрэсу, дасягнутага Украінай на яе еўрапейскім шляху», – напісала кіраўніца Еўракамісіі ў Twitter.
Мінулы раз Урзуля фон дэр Ляен наведвала Кіеў два месяца таму, 8 красавіка. Тады кіраўніца Еўракамісіі прыехала ва Украіну з вярхоўным прадстаўніком ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпам Бурэлем. Тады яны наведалі вызваленую ад расейскіх войскаў Бучу, калі ў горадзе пачалі эксгумаваць целы.