навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 17 чэрвеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны.

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 17 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.
Вынікі ракетнага ўдару па спальным раёне Мікалаева 17 чэрвеня. Загінулі 2 чалавекі, колькасць параненых вырасла да 20. (Фота: ГУ ДСНС)
Вынікі ракетнага ўдару па спальным раёне Мікалаева 17 чэрвеня. Загінулі 2 чалавекі, колькасць параненых вырасла да 20. (Фота: ГУ ДСНС)
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 33 150 чалавек забітымі.
Цягам апошніх содняў на Данецкім і Луганскім напрамках расейцы працягвалі наступ на Славянск, правялі няўдалую спробу штурму гораду Залатое, а таксама намагаліся ўзяць пад поўны кантроль Севераданецк. Пры гэтым кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што эвакуацыя з Севераданецкага заводу «Азот», у сховішчы якога знаходзіцца 568 чалавек, у тым ліку 38 дзяцей, немагчымая, паколькі горад няспынна абстрэльваецца.
На іншых участках лініі сутыкнення на Данбасе войскі РФ не вялі наступальных дзеянняў, але актыўна ўжывалі артылерыю і сістэмы залпавага агню.
За межамі Усходняй зоны аперацыі расейцы ў асноўным умацоўвалі свае пазіцыі ды праводзілі ратацыю сярод асабовага складу. Адзначаецца, што на Харкаўскім напрамку расейцы трымалі абарону, каб не дапусціць прарыву ўкраінскіх сілаў да дзяржаўнай мяжы і ў тыл войскаў, якія дзейнічаюць на Славянскім напрамку. Таксама паведамляецца, што ўкраінская авіяцыя нанесла ўдары па вялікіх групах праціўніка ў Херсонскай вобласці, у выніку чаго расейцы панеслі значныя страты ў жывой сіле.
Разам з тым Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведаміў, што расейскія войскі могуць учыніць напады пад фальшывым сцягам каля Херсону, каб спыніць падтрыманне насельніцтвам украінскіх контрнаступальных аперацыяў.
У Інстытуце вывучэння вайны таксама гавораць, што ўкраінскія сілы могуць аднавіць наступальныя аперацыі на захад ад Ізюму. На гэта ўказвае тое, што ў сеціве зʼявіліся звесткі пра ўсталяванне пантоннага мосту праз раку Северскі Данец прыкладна за 26 км ад гораду на захад, а таксама пра агонь расейскай артылерыі на захадзе і паўночным захадзе ад Ізюму.
Ранкам 17 чэрвеня ВМС Украіны паведамілі пра ўдар супрацькарабельнай ракетай «Harpoon» па расейскім вайсковым буксіры «Василий Бех», які транспартаваў на востраў Змяіны боепрыпасы, узбраенне і асабовы склад Чарнаморскага флоту РФ. На борце карабля таксама быў зенітна-ракетны комплекс «Тор». Афіцэр ЗСУ і валанцёр Міраслаў Гай заявіў, што на караблі «Василий Бех» распачаўся пажар, шмат забітых і параненых. Расейскі бок пакуль не каментуе гэтых звестак.
Уладзімір Зяленскі сабраў пасяджэнне Савету нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны з-за асцярогі ўварвання з боку Беларусі. На ім прэзідэнт даручыў праверыць гатоўнасць да магчымага ўварвання ў чатырох пагранічных вобласцях Украіны.
Тым часам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуская армія не пойдзе ваяваць ва Украіну, але ў выпадку чаго адкажа на ракетны ўдар па тэрыторыі РБ.
Belsat

Еўракамісія рэкамендавала надаць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў ЕЗ

навіны
Ювенальныя пракуроры Украіны паведамілі, што па стане на 17 чэрвеня ў краіне ад расейскай агрэсіі пацярпелі больш за 900 дзяцей: 322 дзіця загінулі, яшчэ 581 атрымалі раненні. Таксама пра расейскі абстрэлы былі пашкоджаныя 2028 установаў адукацыі, з 209 цалкам разбураныя.
Віцька Кавалак belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10