навіны

Журналістку Ірыну Слаўнікаву будзе судзіць той жа суддзя, які агучваў вырак у «справе Ціханоўскага»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Суд пачнецца 23 чэрвеня ў Гомлі.

Суд над нашай калегай, супрацоўніцай TVP Ірынай Слаўнікавай пачнецца на наступным тыдні, 23 чэрвеня. Як даведаўся «Белсат», судзіць яе будзе той самы суддзя, які судзіў Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў «справы Ціханоўскага».
Само паседжанне пойдзе ў закрытым рэжыме.
Ірына Слаўнікава. (Фота: Ирина Славникова / Facebook)
Ірына Слаўнікава. (Фота: Ирина Славникова / Facebook)
Працэс мае распачацца а 10-й гадзіне 23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе.
Суддзёй у справе прызначаны Мікалай Доля, які трапіў у шосты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць Беларусі. У снежні мінулага года ён прызначыў Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу і Міколу Статкевічу тэрміны ад 14 да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага і асобага рэжыму.
Суддзя Мікалай Доля, які агучваў вырак у «справе Статкевіча». Звестак у адкрытых крыніцах пра яго зусім не шмат. (Фота: zubr.cc)
Суддзя Мікалай Доля, які агучваў вырак у «справе Статкевіча». Звестак у адкрытых крыніцах пра яго зусім не шмат. (Фота: zubr.cc)
Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць адразу паводле двух артыкулаў КК:
Агулам Ірыне Слаўнікавай пагражае да 7 гадоў зняволення.
Былая працаўніца «Белсату», а цяпер штатная працаўніца Польскага тэлебачання (TVP) была прызнаная палітвязнем.
Ірына Слаўнікава была затрыманая напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце пасля вяртання ў Менск з адпачынку ў Егіпце разам са сваім мужам. Першапачаткова пара была арыштаваная на 15 содняў за публікацыю ў Facebook «экстрэмісцкага кантэнту». Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсату» таго перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10